25 красавiка 2024, Чацвер, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары паказалі здымкі пашкоджаных каранавірусам лёгкіх

6
Лекары паказалі здымкі пашкоджаных каранавірусам лёгкіх

33-гадовая пацыентка працавала ў горадзе Ухані, дзе ўпершыню зарэгістравалі каранавірус.

Кітайскія лекары паказалі здымкі лёгкіх, пашкоджаных каранавірусом 2019-nCoV. Вынікі кампутарнай тамаграфіі 33-гадовай пацыенткі апублікаваныя ў часопісе Radiology (пераклад – lenta.ru).

Адзначаецца, што жанчына працавала ў горадзе Ухані, дзе ўпершыню зарэгістравалі каранавірус. За шэсць дзён да звароту ў лякарню яна прыехала ў Ланчьжоу. Пры шпіталізацыі ў яе была падвышаная тэмпература і хрыпы ў лёгкіх.

ФОТА: PUBS.RSNA.ORG

На падставе эпідэміялагічных характарыстык, клінічных праяваў і вынікаў кампутарнай тамаграфіі ёй паставілі дыягназ пнеўманія 2019-nCoV. Праз тры дні лекавання пашкоджаная вобласць лёгкіх павялічылася (здымак B) – на здымках яна праяўляецца як памутненне.

Паводле звестак на поўнач нядзелі, 2 лютага, акрамя КНР захворванне выяўленае яшчэ ў 23 краінах, у тым ліку ў Расеі. Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала выбух каранавірусу надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу. Заражаныя апынуліся 14,38 тысячы чалавек, смяротных зыходаў зафіксавана больш за 300.

У канцы снежня кітайскія ўлады зафіксавалі ў горадзе Ухані выбух каранавірусу 2019-nCoV. У зачыненым на каранцін прамысловым цэнтры знаходзяцца больш за тысячу замежнікаў. Замежныя краіны, уключаючы ЗША і Японію, спецрэйсам вывозяць сваіх грамадзянаў. Вядома, што вірус здольны перадавацца ад чалавека да чалавека.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках