29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Турцыя і ЗША салідарныя»: Эрдаган жорстка адказаў на словы Крамля

4
«Турцыя і ЗША салідарныя»: Эрдаган жорстка адказаў на словы Крамля
РЭДЖЭП ТАІП ЭРДАГАН
ФОТА: REUTERS / UMIT BEKTAS

Прэзідэнт Турцыі задзейнічае ўсе вагары ўплыву, калі РФ паспрабуе ўмяшацца ў сітуацыю ў сірыйскім Ідлібе.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган не верыць, што Расея стане часткай найгоршага сцэнара развіцця падзей у сірыйскай правінцыі Ідліб. Такім чынам ён адказаў на словы прадстаўніка Крамля Дзмітрыя Пяскова, паведамляе турэцкае агенцтва навінаў «Анадолу» (пераклад – lenta.ru).

Акрамя таго, Эрдаган адзначыў, што Турцыя і ЗША салідарныя ў сітуацыі ў Ідлібе, «і гэта можа выявіцца ў любы момант і ў любой форме». Паводле словаў турэцкага лідара, Анкара задзейнічае ўсе неабходныя вагары, калі пачне аперацыю ў Ідлібе.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі раней назваў магчымую аперацыю Турцыі супраць Сірыі найгоршым сцэнарам развіцця падзей у Ідлібе. Паводле словаў Пяскова, Маскву перастала задавальняць выкананне сочынскіх пагадненняў з Турцыяй пасля наступу баевікоў у правінцыі Ідліб. Пры гэтым ён адзначыў, што Масква прадоўжыць кантакты з Анкарой, каб сітуацыя ў Ідлібе не напальвалася.

Пра гатоўнасць пачаць ваенную аперацыю ў Ідлібе Эрдаган заявіў у ходзе выступу перад аднапартыйцамі ў парламенце. Ён паведаміў, што наступ можа пачацца ў любы момант, і падкрэсліў, што Анкара не дапусціць самавольства рэжыму прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

Раней у Турцыі паведамілі, што прадоўжаць перакідку вайскоўцаў у Ідліб, каб мець магчымасць абараніць мірных жыхароў. У студзені сірыйская армія аднавіла атакі супраць баевікоў у правінцыі, нягледзячы на ініцыяваны Расеяй і Турцыяй рэжым спынення агню.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках