20 красавiка 2024, Субота, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Працуем на ўсю Паўночную Афрыку

37
Лукашэнка: Працуем на ўсю Паўночную Афрыку
ФОТА: BELTA.BY

Такі падыход паказаў сваю «эфектыўнасць».

Беларусь і Егіпет пастанавілі рабіць стаўку на супольныя прадпрыемствы. Пра гэта Лукашэнка паведаміў журналістам пасля перамоваў у Каіры з прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі, паведамляе БелТА.

Асноўную ўвагу на перамовах прэзідэнты надалі гандлёва-эканамічным сувязям.

Паводле словаў Лукашэнкі, супольныя напрацоўкі ёсць у прамысловай, ваенна-тэхнічнай, сельскагаспадарчай, навуковай, гуманітарнай галінах. У сферы прамысловай кааперацыі краіны пачыналі з праектаў стварэння ў Егіпце зборачных вытворчасцяў.

"Перакананы, што развіццё прамысловай кааперацыі цалкам адпавядае інтарэсам дзвюх дзяржаваў і дазваляе забяспечыць выхад на рынкі суседніх афрыканскіх краінаў, што для нас вельмі важна. Дай бог асвоіць стомільённы рынак Егіпта. З Каіра разам працуем практычна на ўсю Паўночную Афрыку і разглядаем варыянты далейшага супольнага прасоўвання па кантыненце", – адзначыў Лукашэнка.

"Мы робім стаўку на прасоўванне высокатэхналагічнай прадукцыі ў Егіпет з наступным стварэннем супольных прадпрыемстваў. Такі падыход ужо паказаў сваю эфектыўнасць", – падкрэсліў кіраўнік.

"Для Беларусі вялікую цікавасць мае ўдзел у маштабных праектах, ініцыяваных егіпецкім кіраўніцтвам, перш за ўсё ў стварэнні асаблівай эканамічнай зоны Суэцкага канала, арыентаванай на экспарт", – сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках