25 красавiка 2024, Чацвер, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое пасажыраў круізнага лайнера Diamond Princess загінулі ад каронавірусу

14
Двое пасажыраў круізнага лайнера Diamond Princess загінулі ад каронавірусу
ФОТА: THE ASAHI SHIMBUN / GETTY IMAGES

Лік заражаных дасягнуў 621.

Двое пасажыраў круізнага лайнера Diamond Princess загінулі ад каронавірусу. На стан 20 лютага каронавірус знайшлі ў 621 чалавека сярод 3700, якія знаходзіліся на караблі.

Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на японскага вяшчальніка NHK.

Гэта першыя выпадкі смерці сярод пасажыраў і экіпажа судна.

Паводле інфармацыі японскага ўрада, загінулыя – 87-гадовы мужчына і 84-гадовая жанчына, абое японцы.

Мужчыну знялі з карабля 11 лютага, а жанчыну – 12 лютага.

На стан 20 лютага каронавірус знайшлі ў 621 чалавека сярод 3700, якія знаходзіліся на караблі.

Нагадаем, судна Diamond Princess знаходзіцца на карантыне ў Японіі з 4 лютага. Міністэрства аховы здароўя Японіі прыняло такую пастанову пасля таго, як у аднаго з хворых на караблі выявілі каронавірусную інфекцыю 2019-nCoV (СOVID 19).

Усяго на судне 3 700 чалавек з 56 краінаў свету, з якіх 2 700 – пасажыры.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках