20 красавiка 2024, Субота, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі ў Шатландыі самую старажытную выяву воіна

Навукоўцы знайшлі ў Шатландыі самую старажытную выяву воіна

Каменю Тулох, на якім знаходзіцца малюнак, блізу 30 тысячаў гадоў.

Навукоўцы здолелі знайсці ў заходняй частцы Пэрта ў Шатландыі самую старажытную выяву воіна. На адным з малюнкаў можна заўважыць чалавека, які трымае ў руцэ дзіду, піша lenta.ua.

Частка каменя з малюнкам была пашкоджаная, з прычыны чаго спецыялістам давялося скарыстацца кампутарным мадэляваннем для аднаўлення сапраўднага малюнка. Мяркуючы з яго, больш за 30 тысячаў гадоў таму людзі ўжо насілі падабенства сучаснага абутку, які ўяўляе з сябе сланцы з павязкамі ў верхняй частцы.

«Знайсці малюнак атрымалася ў старажытным пахаванні. Падобныя аб'екты раней былі выяўленыя ў Паўночнай Шатландыі. Яны датуюцца познім рымскім перыядам. Камень Тулох з'яўляецца толькі адным з трох такіх пікцкіх маналітаў, на якіх захаваліся некаторыя малюнкі. Цяпер ягоны сегмент знаходзіцца на больш дэталёвых лабараторных даследаваннях», – апавялі спецыялісты.

Паводле словаў навукоўцаў, камень пасля вывучэння будзе знаходзіцца ў Музеі Пэрта ў Шатландыі. Паводле папярэдніх звестак, яму можа быць больш за 30 тысячаў гадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках