29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь уваходзіць у топ-10 краін у глабальным індэксе мілітарызацыі

22
Беларусь уваходзіць у топ-10 краін у глабальным індэксе мілітарызацыі

У разлік уваходзілі звесткі па вайсковыя выдаткі і колькасці вайскоўцаў.

Беларусь, якая нікому не пагражае, займае 9 месца ў глабальным індэксе мілітарызацыі (GMI), прадстаўленым 19 лютага бонскім міжнародным цэнтрам канверсіі (BICC), піша afn.by.

Індэкс разглядае звесткі 154 дзяржаў свету паводле некалькіх паказчыкаў: колькасць войска, колькасць насельніцтва, вайсковыя выдаткі і іх прапорцыя з ВУП краіны, агульны ўзровень эканамічнага развіцця і дзяржаўнага кіравання.

Напрыклад, ЗША апынуліся на 31 пазіцыі, хоць ніводная краіна не выдаткоўвае на сваіх вайскоўцаў столькі грошай, колькі ЗША (звыш 633 млрд даляраў у 2018 годзе), і гэта складае толькі 3,2% ВУП.

Першае месца ўжо традыцыйна займае Ізраіль, дзе пры насельніцтве блізу 9 млн чалавек, колькасць узброеных сіл склала 169 тысяч вайскоўцаў і 465 тысяч рэзервістаў. Вайсковыя выдаткі складаюць 4,3% ВУП.

За Ізраілем на другім месцы стаіць Сінгапур, а за ім - Арменія, Кіпр, Паўднёвая Карэя, Расея, Грэцыя, Ярданія, Беларусь і Азербайджан. Усе краіны, акрамя Азербайджана, захавалі сваё месца ў першай дзясятцы (шэсць з іх - еўрапейскія). Азербайджан паводле ўзроўню мілітарызацыі падняўся з 12-га да 10-га месца.

Сваё 9-е месца ў рэйтынгу Беларусь зарабіла высокай прапорцыяй узроўню вайсковых выдаткаў да ВУП - 6%, высокай колькасцю вайскоўцаў да колькасці насельніцтва - 5,6%, а таксама прапорцыяй колькасці цяжкай зброі да насельніцтва - 2,9%. GMI Беларусі складае 799,1.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках