25 красавiка 2024, Чацвер, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве прайшло шэсце ў памяць герояў Нябеснай сотні

4
У Кіеве прайшло шэсце ў памяць герояў Нябеснай сотні

Ва ўсёй Украіне была абвешчаная хвіліна маўчання.

У чацвер, 20 лютага, у Кіеве прайшло шэсце ў гонар герояў Нябеснай сотні, паведамляе apostrophe.ua.

Блізкія загінулых і неабыякавыя грамадзяне прайшлі ад Марыінскага парка да Алеі Герояў Нябеснай сотні. Каля Памятнага крыжа ў гонар загінулых Герояў Нябеснай Сотні спяваюць памінальную малітву.

А 12:00 ва ўсёй Украіне была абвешчаная хвіліна маўчання.

18 лютага 2014 года пачаўся самы трагічны этап Рэвалюцыі Годнасці. Толькі ў гэты дзень больш за 20 актывістаў былі забітыя з агнястрэльнай зброі. Таксама падчас сутыкненняў сілавікі штурмавалі барыкады на Грушэўскага і Інстытуцкай. Пры гэтым былі ўжытыя БТР, святло-шумавыя гранаты, помпавыя стрэльбы. Адным з першых героем Нябеснай сотні стаў беларус Міхаіл Жызнеўскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках