18 красавiка 2024, Чацвер, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін распавёў аб чатырох кандыдатах на пасаду прэм'ер-міністра РФ

2
Пуцін распавёў аб чатырох кандыдатах на пасаду прэм'ер-міністра РФ

Мішусціна ў тым спісе не было.

Уладзімір Пуцін выбіраў новага прэм'ер-міністра з чатырох прапанаваных яму кандыдатур, але ў выніку аддаў перавагу кіраўніку падатковай службы Міхаілу Мішусціну, якога не было ў спісе прэтэндэнтаў. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю ТАСС, піша svoboda.org.

«Мне былі прапанаваныя тры кандыдатуры, калі не чатыры. Чатыры нават. Але Мішусціна сярод іх не было. Яго ніхто не называў. Акрамя мяне», - сказаў Пуцін, але не назваў прозвішчаў іншых кандыдатаў.

Ён таксама ўдакладніў, што загадзя абмяркоўваў з былым прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым адстаўку ягонага ўраду: «У нас сакрэтаў адзін ад аднаго няма». Пуцін адзначыў, што ўжо цягам многіх гадоў яго звязваюць з Мядзведзевым «вельмі адкрытыя і сяброўскія» дачыненні.

Урад сышоў у адстаўку ў поўным складзе 15 студзеня. Гэта адбылося пасля выступу Пуціна з пасланнем Федэральнаму сходу. Мядзведзеў растлумачыў, што пастанова аб адстаўцы будзе правільнай на фоне ініцыятыў Пуціна. Напрыклад, гаворка ішла аб канстытуцыйных папраўках, якія прапанаваў прэзідэнт. 16 студзеня на пасаду старшыні ўрада быў прызначаны экс-кіраўнік Федэральнай падатковай службы Міхаіл Мішусцін, а Мядзведзеў атрымаў пасаду намесніка старшыні Савета бяспекі.

«Открытые медиа» раней паведамлялі, што Дзмітрый Мядзведзеў сам папрасіў аб адстаўцы з пасады прэм'ер-міністра праз нязгоду з канстытуцыйнай рэформай. Блізкая да Крамля крыніца заявіла, што Мядзведзеў быў не згодны са сваёй роляй у новай сістэме размеркавання ўлады. Замест узмацнення ролі парламента і Дзяржсавета, Мядзведзеў прапаноўваў увесці пасаду віцэ-прэзідэнта і планаваў сам заняць гэтае месца. Паводле версіі іншай крыніцы, незадаволенасць Мядзведзева выклікала юрыдычная форма рэформаў. Ён спадзяваўся, што Пуцін прыслухаецца да ягонага меркавання ў пытанні зменаў Канстытуцыі. Паводле інфармацыі выдання, адстаўка ўрада рыхтавалася паўгода, аднак першапачаткова павінна была адбыцца бліжэй да вясны. Суразмоўца выдання ў апараце ўрада кажа, што Мядзведзеў прыняў пастанову аб адстаўцы за некалькі дзён да роспуску ўрада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках