8 красавiка 2020, Серада, 20:54
Заставайся дома!
Рубрыкі
Каментары 3
+11 +
ЯГОР, 17:32, 20.02

Землякі! Будзьма беларусамі! Я ведаю, што многія саромеюцца роднай мовы, калі ўспамінаюць як у савецкі час за беларускасць, дзеці прысланых з Расеі чыноўнікаў, настаўнікаў і папоў, са здзекам называлі нас "дзяроўня"! Але нам хоць пару год давялося пажыць у сапраўднай Беларусі з канстытуцыйнай дзяржаўнай роднай мовай! Я вельмі спадзяюся і веру, што тыя гады яшчэ вернуцца! Але і мы павінны ійсці насустрач сваёй Айчыне! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
З надыходзячым святам СЯБРЫ!

Адказаць
+2 +
Кастусь Каліноўскі, 21:14, 20.02

Страцiў слова, страцiў спадчыннае слова -
Штосьцi страцiў у душы абавязкова!

Можа - годнасцi хоць кропельку малую?
Можа - мудрасцi хоць дробачку якую?
Можа - памяцi хоць зернетка - iскрынку?
Можа - праўды хоць пылiнку-парушынку?

Я не ведаю дакладна, што ты страцiў.
Запытайся - цi не скажа табе мацi...

Ніл Гілевіч, 1974

Адказаць
+4 +
МАРЫЛЯ, 20:46, 20.02

Бе-ла-ру-сы! А-у! Дзе вы? Заўтра свята вашай роднай мовы! Альбо вы з ёю ўжо не родныя! Але на гэтым сайце, як і па краіне вас не шмат! Частка вымярла, частка з'ехала за лягчэйшым жыццём з краіны, частка здрадзіла мове на карысць языка! Дык як мы будзем будаваць незалежную Айчыну, калі няма нацыянальнай ідэі! Становіцца страшна жыць тут! Бо земляцтва ніяк не адчуваецца. Якіясьці чужыя людзі вакол мяне. Відаць з Усходу, бо ўсё па іхнему гавораць. Слёзы наварачваюцца на вочы за цябе мая бедная Айчынка! А мне сумна і балюча, як на чужбіне!

Адказаць
 
Напісаць каментар
E-mail не будзе апублікаваны