27 кастрычнiка 2020, aўторак, 0:47
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія дапаможа Украіне з рэформай у сферы вяршэнства права

3
Эстонія дапаможа Украіне з рэформай у сферы вяршэнства права

Талін будзе дзяліцца сваім досведам рэформ.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда", пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце МЗС Эстоніі.

Эстонскі цэнтр Усходняга партнёрства і Управа абслугоўвання праектаў ААН (UNOPS) падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні пад назвай "Падтрымка рэформаў у сферы вяршэнства закона ва Украіне ў галіне паліцыі, публічнага пераследу і належнага кіравання".

Дзейнасць Эстоніі будзе сканцэнтраваная на наданні дапамогі і кансультацый у рамках пакета падтрымкі рэформаў дзяржаўнага абвінавачвання, і яе будзе ўзначальваць галоўны дзяржаўны абвінаваўца Лаўлі Перлінг.

"Эстонія рада падтрымаць развіццё Украіны ў галіне права і кіравання. Прававая рэформа ва Украіне вельмі важная, і досвед Эстоніі тут вельмі карысны. Праект накіраваны на падтрымку рэфармавання вяршэнства права і забеспячэння яго функцыянавання, сумяшчальнага з найлепшымі еўрапейскімі і міжнароднымі практыкамі", - сказаў Герт Анцу, дырэктар Цэнтра Усходняга партнёрства.