29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі
Каментары 15
+16 +
сваяк, 9:09, 21.02

Можа хоць ў гэты дзень беларусы паразмаўляюць і падрукуюць на роднай мове ?
Няўжо мала прыклада Данбаса і Крыма, каб уразумець важлівасць мовы, як зброі для захісту ад Рашастана ?

Адказаць
+13 +
ZB-BY-BULBASH-BREST, 9:25, 21.02

Цалкам падтрымлiваю вашу прапанову! Сення у гэты святочны дзень пiшам комэнты толькi на сваей роднай матчынай беларускай мове!!!

Адказаць
+4 +
Злобин, 9:33, 21.02

I я далучаюся.

Адказаць
-1 +
Advice , 9:35, 21.02

Не смотрю обычно тв, но сегодня утром на онт даже не заметил что они на мове вещают))) реально, где-то на генетическом уровне мова прошита.)
Понимаю, что для белорусов переход на мову не проблема вообще.
Единственно, что скажу, что на онт получше бы вкуса в интерьере, одежде и шуткам. И правильно бы утренние эти передачи на мове всегда вести и музыки в мире полно хорошей ... развивайтесь!!!

Адказаць
+9 +
Viachaslau, 9:49, 21.02

Брату беларусу.

Я цябе не разумею.
Што гаворыш і аб чым?
З цягам часу мо тупею
Не пры розуме сваім?

На якой ты кажаш мове?
Ааа, па-руску.. Так так так.
Можа там у кожным слове
Ёсць утоены прысмак?

Я яго не адчуваю.
Дзе схаваўся, дзе шукаць?
Хто ж табе таго нараіў,
Што яны найлепш гучаць?

Дзед і баба размаўлялі
На той мове, што і я.
Мама з татай ужывалі
Слоў тваіх вагон штодня.

У маленстве - Дай цукерку?
- "Падыйдзі, ідзі сюды..
Глянь які ты ў люстэрка!
Хутка бегчы да вады!

Рукі чыстыя, а тварык?
Вось цяпер і атрымай
У паперцы дзіўны шарык,
Толькі ты яе здымай."

Вокна ў фарбе, бэз духмяны.
Певень злы ганяў курэй.
Я ж такі,непаслухмяны,
Бегаў з ім усё хутчэй.

А цяпер ты ,ганарова,-
"Час настаў і тая плынь..
Ваша з дзедам, з бабай, мова
Будзе як тая латынь."

Не, мой браце, неўзабаве,
Будзе ўсё наадварот-
Будзе "Ў" у кожнай "клаве",
Ўукаць будзе кожны рот.

Кожны- той хто паважае
Наш кавалачак зямлі,
Хто клапоціцца і дбае,
Каб да росквіту прыйшлі.


Адказаць
+2 +
Тадэвуш Касьцюшка, 12:10, 21.02

Выдатна!

Адказаць
+1 +
Тадэвуш Касьцюшка, 12:13, 21.02

Бацькаўшчына

Дагарэў за брамай небакрай,
Месяц паміж воблачкаў плыве.
Выйду зноў, як у мінулы май,
Басанож прайдуся па траве.

Дымная, сцюдзёная раса,
Цёмныя ў траве ад ног сляды.
А такога рослага аўса
Я не бачыў доўгія гады.

Бач, хмызы спляліся, як павець,
Светлякі мігцяць, гараць святлей.
Перад тым як звонка ў лозах пець,
Прачышчае горла салавей.

Лашчыцца трава да босых ног.
З дальніх паплавоў плыве ракой
Ледзь прыкметны сумны халадок —
Подых юні ўходзячай маёй.

Паімчаць за ёю наўздагон? —
Хоць і схопіш — усё адно падман.
Дзе каханне тых мінулых дзён —
Весніх паркаў бэзавы туман?

Нават шкадаванне — дзе яно?
Зноў вясна, і жаль знікае зноў.
(Так губляюць пах перад вясной
Ссохлыя сцябліны палыноў.)

Ціха цмокае у сне рака.
О, як добра, як прыгожа жыць!
Раска, як русалчына луска,
На вадзе ад месяца гарыць.

А вакол травіцы роснай рай
І бярозак белая сям’я.
Мой чароўны беларускі край,
Бацькаўшчына светлая мая!

Ўладзімір Караткевіч

Адказаць
+2 +
Зміцер , 10:27, 21.02

Прыгожы верш! Жыве Беларусь!

Адказаць
+1 +
Баварский трутень , 10:32, 21.02

Вiншую са святам!

Адказаць
+1 +
Леся, 11:47, 21.02

Са святам Вас, беларусы!

Адказаць
+2 +
Ў, 11:54, 21.02

Мова Родная! Жыві вечна, гучы ў кожнай беларускай хаце, на кожнай вуліцы!

Адказаць
+1 +
Беларуская Песьня, 12:17, 21.02

Беларуская Песьня

Дзе мой край? Там, дзе вечную песьню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзьвіною, нібы карабель...
Там, дзе сэрца маё зь першым крокам, як молат, заб'ецца,
Калі б нават сьляпым і глухім я прыйшоў да цябе.

Што сьляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары-акіяны, і неба - разьлівы ільноў.

Дзе мой край?
Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч.

Дзе мой край?
Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціньнем і добрае сонца ўгары.

Адказаць
+2 +
працяг, 12:18, 21.02

Там зьвіняць неўміручыя песьні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца зь зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Ты - наш край.
Ты - чырвоная груша над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх зьнічак густых фасфарычная раць,
Ты - наш сьцяг, што нікому, нікому на сьвеце, нікому
Не дамо абсьмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.

Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі
І апошняй ральлёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,

Так,
Ніколі ня кінем,
Ня кінем,
Ня кінем цябе.

- Ўладзімір Караткевіч
"Беларуская Песьня"

Адказаць
+3 +
Дзед, 12:18, 21.02

СА сьвятам сябры.

Адказаць
+2 +
Тадэвуш Касьцюшка, 12:22, 21.02

тут ёсць прэтэнзія да Хартыі - чамусьці by default чытач трапляе на расейска-моўную старонку.

Магчыма не ўсе нават ведаюць, што існуе беларуска-моўная версія сайта.

Таму трэба by default паказваць беларуска-моўную версію, кто зусім не разумее - перойдзе на расейскую.

Памятайце, "абарона "расейска-моўнага" насельніцтва" - было абгрунтаваннем Масковіі дзеля ўваходу войск на Данбас і ў Крым

(штосьці яны не ўвялі войскі ў ЗША, дзе таксама ёсць "расейска-моўнае" насельніцтва)

Адказаць
 
Напісаць каментар
E-mail не будзе апублікаваны