18 красавiка 2024, Чацвер, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Танкеры-прывіды

20
Танкеры-прывіды

Чаму ўлады хаваюць кошты на расейскую нафту «не праз трубу»?

Беларусь набыла два танкеры нафты з перевалкай у Літве. Прыбыццё караблёў чакаецца ў сакавіку.

«Нафта расейская. Але бралі ў трэйдараў і без прэміі. Бралі да ўвагі кароткі час пастаўкі. Кошт – камерцыйная таямніца. Але можна адзначыць, што расейскі рэсурсаўладальнік на гэтай пастаўцы мог бы зарабіць больш нават без прэміі», – апавёў naviny.by прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

Паводле ягоных словаў, аб'ём набытай нафты складае 160 тысячаў тонаў. Танкеры даставяць сыравіну ў Клайпеду. Потым нафту па чыгунцы накіруюць на нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан».

У канцы студзеня ў Беларусь такім жа шляхам пачаліся пастаўкі 86 тысячаў тонаў нафты з Нарвегіі. Згодна з разлікамі экспертаў расейскага Інстытута развіцця тэхналогій ТЭК, Беларусь пераплаціла мінімум 97 даляраў за тону, набыўшы нарвежскую нафту замест расейскай.

Менск займаецца пошукам альтэрнатыўных пастаўшчыкоў нафты праз рознагалоссі з Расеяй у коштах на сыравіну. Беларускія НПЗ пакуль не падпісалі доўгатэрміновыя кантракты з буйнымі расейскімі пастаўшчыкамі. Набыццё расейскай сыравіны ажыццяўляецца толькі праз дамоўленасці з нафтавымі кампаніямі групы «Сафмар» блізкага да Лукашэнкі расейскага бізнэсоўца Міхаіла Гуцырыева. Беларускія НПЗ працуюць на мінімальнай загрузцы, забяспечваючы ў першую чаргу патрэбы ў паліве на ўнутраным рынку.

У канцы студзеня кіраўнік Беларусі зноў даручыў дыверсіфікаваць імпарт нафты ў Беларусь і ў перспектыве знізіць дзель Расеі са 100% да 30–40%.

У 2019 годзе, паводле звестак Белстата, сярэдні кошт расейскай нафты для Беларусі склаў 365,64 даляра за тону. Сёлета, паводле звестак «Белнафтахіма», праз падатковы манеўр кошт расейскай нафты для беларускіх НПЗ вырасце на 20 даляраў за тону. У пачатку студзеня канцэрн паведамляў, што кошт «таннай бязмытнай расейскай нафты» складае 83% ад сусветнай.

У снежні 2019 года Беларусь і Расея ўзгаднілі індыкатыўны баланс паставак нафты, у адпаведнасці з якім у 2020 годзе Беларусь павінна атрымаць 24 млн тонаў расейскай нафты. Летась Беларусь імпартавала з Расеі амаль 18 млн тонаў нафты.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках