25 красавiка 2024, Чацвер, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнту Балівіі не дазволілі стаць дэпутатам парламента

Экс-прэзідэнту Балівіі не дазволілі стаць дэпутатам парламента
ФОТА: MARTIN ALIPAZ / EPA-EFE

Эва Маралес хацеў балатавацца ад дэпартамента Качабамба.

Былы прэзідэнт Балівіі Эва Маралес не можа балатавацца ў Палату сенатараў парламента ад сваёй партыі "Рух да сацыялізму". Такую пастанову апублікаваў у чацвер, 20 лютага, Вярхоўны выбарчы суд, які выконвае ў краіне ролю выбарчай камісіі. Ён растлумачыў, што Маралес не адпавядае патрабаванням да кандыдата ў дэпутаты, паколькі не мае сталага месца жыхарства ў краіне, паведамляе dw.com.

Сам Маралес, які пасля адстаўкі з прэзідэнцкай пасады атрымаў палітычны прытулак у Аргенціне, раскрытыкаваў пазіцыю вярхоўнага суда. Ён назваў пастанову "ўдарам па дэмакратыі" і заявіў, што "адпавядае ўсім патрабаванням" да кандыдата. Былы балівійскі лідар мае намер атрымаць мандат сенатара ад дэпартамента Качабамба.

Пратэсты пасля выбараў прэзідэнта Балівіі

У кастрычніку 2019 года ў Балівіі прайшлі выбары прэзідэнта. Вярхоўны выбарчы суд абвясціў пра перамогу дзейнага кіраўніка дзяржавы Эвы Маралеса ўжо ў першым туры.

Аднак папярэднія вынікі галасавання паказвалі на магчымасць другога тура.

Пазіцыя ўладаў выклікала масавыя пратэсты ў Балівіі, на фоне якіх Маралес 10 лістапада заявіў пра адстаўку. Услед за Маралесам свае пасады пакінулі віцэ-прэзідэнт і спікеры абедзвюх палатаў парламента.

Другі намеснік старшыні Палаты сенатараў Жанін Аньес, якая абвесціла сябе прэзідэнткай краіны на пераходны перыяд, паабяцала правесці новыя выбары ў самыя кароткія тэрміны. Пераходны ўрад Балівіі абвінаваціў Маралеса ў тэрарызме і падбухторванні да масавых беспарадкаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках