28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянерка з Менску: Просім знаёмых, каб везлі лекі з-за замежжа

8
Пенсіянерка з Менску: Просім знаёмых, каб везлі лекі з-за замежжа

Нават «льготныя» лекі не па кішэні большасці беларусаў.

Кошты тавараў і камунальныя плацяжы - галоўная праблема для паджылых беларусаў. Прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі» апытала гараджан. Шмат хто шчыра кажа пра гэта і крытыкуюць чыноўнікаў і кіраўніка:

Ну 25 гадоў ва ўладзе. Трэба ўжо даць дарогу маладым. Ужо ва ўзросце і ўрад наш ва ўзросце - трэба мяняць. Ужо ўсё ж трэба дарогу маладым даваць.

Кошты ў крамах - жахлівыя, і таму пенсіянеры ў нас выжываюць ад пенсіі да пенсіі. А камуналка прыходзіць. Быццам і не вялікая сума, у рахунку 37-40 рублёў, а калі аплачваеш інтэрнэт (мы таксама карыстаемся інтэрнэтам), тэлефон, святло, атрымліваецца пенсіянерам патрэбна 100 рублёў аплаціць.

У кватэры ў мяне знаходзяцца двое інвалідаў. Інваліды другой групы. Быццам выпісваюць льготнае - 10 адсоткаў аплата, а ідзеш купляць - лекі нават за 10 адсоткаў дарагія. Таму я вельмі шкадую тых пенсіянераў і хворых людзей, якія за 100 адсоткаў лекі купляюць. Як ім выжываць за пенсію? Гэта жах! Мы просім дзяцей сваіх, знаёмых, хто ездзіць ва Украіну, Польшчу, Расею, каб прывозілі нам лекі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках