25 красавiка 2024, Чацвер, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Колькі адсоткаў украінцаў давярае ўраду?

2
Апытанне: Колькі адсоткаў украінцаў давярае ўраду?

Найвышэйшым узроўнем даверу ўрад Украіны карыстаўся ў верасні 2019 года.

У лютым 2020 года ўраду Украіны давяраюць 28% украінцаў, не давяраюць - 64,5%, рэспандэнтаў. Пра гэта гаворыцца ў выніках даследавання, праведзеных сацыялагічнай службай Цэнтра Разумкова. Са звестак апытання, выказваюць давер прэм'ер-міністру Украіны Аляксею Ганчаруку 25% апытаных, не давяраюць - 63% рэспандэнтаў, піша unian.net.

Як адзначаюць сацыёлагі, узровень даверу да ўрада істотна знізіўся цягам апошніх месяцаў. Найвышэйшых паказчыкаў ён дасягаў у верасні 2019 года, калі ўраду давяралі 57% рэспандэнтаў, не давяралі - толькі 22%. У лютым 2020 года поўнасцю падтрымліваюць дзейнасць урада Украіны 6% рэспандэнтаў, падтрымліваюць асобныя мерапрыемствы - 34%, не падтрымліваюць - 51%. Са звестак апытання, дзейнасць прэм'ер-міністра Украіны Аляксея Ганчарука цалкам падтрымліваюць 6%, падтрымліваюць асобныя дзеянні - 29,5%, не падтрымліваюць - 52%.

Даследаванне праведзена сацыялагічнай службай Цэнтра Разумкова з 13 да 17 лютага 2020 года сярод 2018 рэспандэнтаў ва ўсёй Украіне, за выключэннем акупаваных Расеяй тэрыторый. Тэарэтычная хібнасць выбаркі (без уліку дызайн-эфекту) не перавышае 2,3% з імавернасцю 0,95.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках