19 красавiка 2024, Пятніца, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для Бердымухамедава ў Брытаніі закупляюць «вуглаваты» пясок на мільён фунтаў

15
Для Бердымухамедава ў Брытаніі закупляюць «вуглаваты» пясок на мільён фунтаў
Гурбангулы Бердымухамедаў
ФОТА: GETTY IMAGES

Каракумскі не пасуе для скакавых дарожак.

Туркменістан закупіць у Вялікабрытаніі 10 тысяч тон пяску на 1 мільён фунтаў стэрлінгаў, паведамляе «Радыё Азатлык». Кантракт з Ашхабадам на пастаўку пакрыцця для скакавых дарожак уклала брытанская Andrew Bowen Limited.

Кіраўнік кампаніі Сайман Бавэн распавёў карэспандэнту «Радыё Азатлык», што неабходныя матэрыялы для пакрыцця скакавых дарожак у Туркменістане паставяць у краіну да пачатку красавіка.

Пра тое, што Ашхабад закупляе ў брытанскай кампаніі пакрыццё для скакавых дарожак на суму 1 мільён фунтаў стэрлінгаў, паведамілі днямі брытанскія СМІ. Журналісты не разумеюць, чаму Туркменістан, 80% тэрыторыі якога займае пустыня Каракумы, мае патрэбу ў закупцы пяску, адзначае «Радыё Азатлык».

Кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка патлумачыў, што пясок у Туркменістане не пасуе для скакавых дарожак. «Пясчынкі там круглыя, а для скакавых дарожак неабходны вуглаваты пясок. Наша пакрыццё вельмі зручнае: не занадта цвёрдае і не занадта мяккае, яно вельмі карыснае для здароўя коней», - распавёў Бавэн.

Паводле ягоных слоў, перамовы з туркменскім урадам пра пастаўку пяску для скакавых дарожак пачаліся ў лістападзе 2019 года, а ў пачатку лютага бакі падпісалі кантракт.

Радыё Азатлык нагадвае, што ў 2013 годзе Гурбангулы Бердымухамедаў упаў з каня на бегавой дарожцы Міжнароднага конна-спартыўнага комплексу ў Ашхабадзе. Аднак тады гэта не сталі звязваць з якасцю пакрыцця скакавых дарожак, у мясцовай прэсе гэтая тэма ніколі не абмяркоўвалася.

Прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў у 2018 годзе зрабіў Дзень ахалтэкінскага скакуна нацыянальным святам, ён адзначаецца ў апошнюю нядзелю красавіка. У Туркменістане правы і магчымасці коней замацаваны законам, ім выдаецца пашпарт, у выпадку смерці хаваюць на спецыяльна адведзеных дзяржавай могілках коней. Калі памірае конь, занесены ў дзяржрэестр, паводле закону ў апошні шлях жывёліну праводзяць дзяржаўныя чыноўнікі.

Радыё Азатлык таксама нагадвае, што раней прэзідэнт краіны Гурбангулы Бердымухамедаў апяваў пустыню Каракумы і яе пясок.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках