27 траўня 2020, Серада, 9:09
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паскардзіўся на Данкверта

15
Лукашэнка паскардзіўся на Данкверта

Ён заявіў, што кіраўнік Рассельгаснагляду бракуе беларускія тавары.

Лукашэнка прыстрашыў сыходам на кітайскі рынак, калі не спыняцца прэтэнзіі Рассельгаснагляду да беларускай прадукцыі. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расеі Ігарам Арловым, піша tut.by.

Лукашэнка звярнуў увагу на высокую якасць беларускіх прадуктаў харчавання, якія пастаўляюцца ў розныя рэгіёны свету.

- Мы гандлюем не толькі ў Расеі, ужо вельмі шмат і ў Еўразвязе, але яшчэ больш з Кітаем, - заўважыў Лукашэнка. - Таму Данкверту (Сяргей Данкверт - кіраўнік Рассельгаснагляду. - Заўвага рэд.) трэба сказаць, каб спыняў нас пераследаваць, а то мы сыдзем проста на кітайскі рынак.

Нагадаем, на мінулым тыдні на міжнароднай выставе харчовых тавараў «Прадэкспа-2020» у Маскве Рассельгаснагляд зняў з экспанавання і забараніў дэгустацыю і рэалізацыю 628 кг беларускай малочнай прадукцыі. Рассельгаснагляд заявіў, што яна паступіла на выставу без праходжання ветэрынарнага кантролю на мяжы.

Гэта далёка не першая прэтэнзія расейскай структуры. Рассельгаснагляд неаднаразова абмяжоўваў пастаўкі беларускай мясной і малочнай прадукцыі ў Расею. У канцы мінулага года пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка паведаміў, што Рассельгаснагляд пазбавіцца магчымасці ўводзіць абмежаванні на пастаўкі беларускай прадукцыі ў аднабаковым парадку. Цяпер апошняе слова будзе заставацца за галоўным ветэрынарным лекарам Беларусі, а ў выпадку наяўнасці спрэчных пытанняў яны будуць выносіцца на ўзровень калегіі двух міністэрстваў. Механізмы зняцця абмежаванняў абяцалі прапрацаваць у найбліжэйшыя месяцы.