20 красавiка 2024, Субота, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, як адукацыя ўплывае на працягласць жыцця

22
Навукоўцы распавялі, як адукацыя ўплывае на працягласць жыцця

Даследаванне ахапіла жыхароў чатырох амерыканскіх гарадоў.

30-гадовае даследаванне, якое ахапіла жыхароў 4 амерыканскіх гарадоў, пераканаўча паказала, што менавіта ўзровень адукацыі з'яўляецца ключавым фактарам працягласці жыцця, а не даход або раса, піша hightech.plus. Смяротнасць на гэтым часовым адрэзку сярод асобаў без вышэйшай адукацыі выявілася ў 2,5 разы вышэйшай, чым у тых, хто яе атрымаў.

У апошнія гады сярэдняя працягласць жыцця ў ЗША зніжаецца, упершыню за некалькі дзясяцігоддзяў. Экспэрты называюць цэлы шэраг фактараў, якія могуць быць адказныя за гэтую сітуацыю, ад недаступнасці медыцынскай дапамогі да распаўсюджвання залежнасці ад опіуму. Аднак вылічыць унёсак кожнага з іх няпроста.

Спецыялісты з Ельскага ўніверсітэта і Універсітэта Алабамы ў Бірмінгеме распачалі спробу высветліць, як на чаканую працягласць жыцця ўплываюць узровень адукацыі і расавая прыналежнасць. Для гэтага даследчыкі прааналізавалі звесткі аб 5114 жыхарах чатырох гарадоў ЗША. Іх пачалі збіраць блізу 30 гадоў таму, калі ўдзельнікам праекта было крыху больш за дваццаць. З тых часоў 395 з іх памерлі.

Аналіз паказаў, што смяротнасць сярод чарнаскурых удзельнікаў даследавання склала 9% у параўнанні з 6% сярод белых. Адрозніваліся і прычыны смерці. У раннім узросце чарнаскурыя мужчыны часцей паміралі праз забойствы, а белыя - праз СНІД. Зрэшты, з узростам галоўнай прычынай смерці ў абедзвюх групах сталі сэрцава-судзінныя захворванні і рак.

Хоць раса ўплывала на ўзровень смяротнасці, нашмат больш надзейным прэдыктарам працягласці жыцця выявіўся ўзровень адукацыі. Сярод людзей без вышэйшай адукацыі смяротнасць склала 13%, у той час як сярод тых, хто скончыў каледж, - 5%.

Больш за тое, калі звесткі аб колеры скуры і адукацыі сумясцілі, расавыя адрозненні ў смяротнасці амаль зніклі. Напрыклад, сярод удзельнікаў без вышэйшай адукацыі памерла 13,5% чарнаскурых і 13,2% белых. Узровень адукацыі лепш за ўсё прадказваў чаканую працягласць жыцця нават пасля ўключэння ў аналіз такіх фактараў, як даход.

Аўтары спадзяюцца, што іх высновы стымулююць выпрацоўку палітыкі забеспячэння роўнага доступу да адукацыі. Гэта дапаможа павярнуць трывожную тэндэнцыю скарачэння працягласці жыцця амерыканцаў.

Канадскія навукоўцы выявілі, што высокі ўзровень адукацыі зніжае рызыку сэрцавых прыступаў і інфаркту міякарда. Гэты фактар больш важны, чым даход.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках