19 красавiка 2024, Пятніца, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чубараў эмацыйна параўнаў шляхі габрэйскага і крымска-татарскага народаў

1
Чубараў эмацыйна параўнаў шляхі габрэйскага і крымска-татарскага народаў
РАФАТ ЧУБАРАЎ
ФОТА: EPA

Таксама кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа анансаваў масавыя акцыі супраць расейскай акупацыі.

Кіраўнік Меджліса Рафат Чубараў заявіў аб падабенстве гістарычных шляхоў габрэйскага і крымска-татарскага народаў.

Чубараў у інтэрв'ю Радыё НВ працытаваў словы прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху, сказаныя ім на Сусветным форуме памяці Халакоста 2020 года, аб небяспецы адсутнасці ў нацыі «голасу, тэрыторыі і шчыта».

«Нешта падобнае цяпер [адбываецца] з намі: мы нібыта жывем на сваёй зямлі, у Крыме (пераважная большасць з нас), але не валодаем ёю - там акупанты, яны кіруюць усімі працэсамі. Больш за тое, яны маюць інструменты, дзякуючы якім выцясняюць нас і зноў і зноў засяляюць Крым сваімі людзьмі. <...> Але ўкраінская дзяржава ўсё ж нейкім чынам кожны дзень стварае той шчыт, дзякуючы якому, дай бог, мы ўсе абаронім сябе, Крым, крымскіх татараў, Украіну», - заявіў кіраўнік Меджліса.

Таксама Рафат Чубараў адзначыў, што захаванне расейскай акупацыі паўвострава «закрэсліць усе шанцы на будучыню» крымска-татарскага народа.

У інтэрв'ю ён таксама анансаваў масавыя акцыі супраць расейскай акупацыі, якія павінны прайсці 3 траўня ў анэксаваным Крыме. Іх арганізатарамі выступяць чальцы Меджліса і крымска-татарскія актывісты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках