28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, за колькі дзяржава прадае «Гомсельмаш», «Гарызонт» і «Купалінку»

41
Стала вядома, за колькі дзяржава прадае «Гомсельмаш», «Гарызонт» і «Купалінку»

Што і за колькі?

Сёлета дзяржава гатовая прадаць у прыватныя рукі 13 буйных прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Дзяржкамітэта маёмасці Андрэй Гаеў, піша kp.by. Ён падкрэсліў, што гэта не план прыватызацыі, а менавіта спіс.

- Планавай прыватызацыі ў Беларусі няма, гэта праца, якая праводзіцца штогод. То бок, спіс папярэдне сфармаваных прапаноў ад рэспубліканскіх органаў кіравання. Гэты пералік прызначаны для працы з патэнцыяльнымі інвестарамі, што дазваляе ўбачыць і даведацца пра прапановы міністэрстваў і органаў уладальніцкага нагляду, - сказаў кіраўнік Дзяржкамітэта маёмасці.

У спіс уключаныя наступныя прадпрыемствы «Баранавіцкі завод станкапрыладаў», гомельскі «Карал», «ПрамЛінкс», «Мінскі Прамтранспраект», «МінскГатунакНасенАгародніна», «Завод Прамсвідравод», «Мінскі эксперыментальна-фурнітурны завод», «Беллегпрампраект», «Бабруйскі гарбарны камбінат», «Мінскпраектмэбля», «Гарызонт», «Купалінка», ААТ «Гомсельмаш». Ва ўсіх выпадках за выняткам «Гомсельмаша» дзяржава гатовая прадаць усю долю сваіх акцый (яна ў залежнасці ад прадпрыемства вар'юецца ад 5% да 100%). Са слоў Андрэя Гаева, спіс прадпрыемстваў, якія дзяржава хацела б прыватызаваць, можа быць пашыраны, бо ў сакавіку яшчэ чакаюцца прапановы ад шэрагу міністэрстваў.

«Гомсельмаш» спрабуюць прадаць не першым разам

Цяпер дзяржава валодае 100% акцый «Гомсельмаша». 49,9% з іх яна гатовая прадаць, гэта значыць, першапачаткова плануецца, што 50% + 1 акцыя (гэта значыць, кантрольны пакет) застанецца ў рэспубліканскай уласнасці. Умовы, якія дзяржава выстаўляе да патэнцыйнага пакупніка «Гомсельмаша», наступныя. Інвестарам павінна быць кампанія, якая займае вядучае месца ў сусветным рэйтынгу вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал у рамках супольнага інвестыцыйнага праекта павінен быць не меншым за 500 мільёнаў даляраў. Пакупнік абавязаны захаваць асноўны тып дзейнасці прадпрыемства, гарантаваць рост аб'ёмаў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі з выкарыстаннем супольнай тавараправоднай сеткі. Ёсць і жорсткія эканамічныя крытэрыі, якім павінен адказваць будучы інвестар, напрыклад, на наступны год пасля куплі яго абавяжуць зрабіць «Гомсельмаш» прыбытковым. Яшчэ адна агаворка: пры ўмове выгадных прапаноў з боку інвестара дзяржава-прадавец можа падумаць нават аб продажы пакета «75% + 1 акцыя».

Нагадаем, што ўлады спрабуюць прадаць «Гомсельмаш» цягам як мінімум трох апошніх гадоў. Неаднаразова абмяркоўвалася пытанне аб яго аб'яднанні з «Растсельмашам»

- «Растсельмаш» даўно прапаноўвае: давайце прыватызаваць, мы гатовыя набыць. Але я не хачу, каб «Гомсельмаш» ператварыўся ў завод для вытворчасці шасцерняў. Усё астатняе: і канструктарскія распрацоўкі, і навукова-тэхнічны чыннік - усё там, у Растове, а мы ператворымся ў нейкі прыдатак. Гэтага быць не павінна, павінны быць партнёрскія дачыненні, - казаў Лукашэнка яшчэ ў 2018 годзе.

Цікавасць да «Гомсельмаша» праяўлялі кітайскія інвестары, але іх умовай было скарачэнне колькасці працоўных прадпрыемства як мінімум на траціну. На гэта дзяржава не пагадзілася. Увосень мінулага года магчымасць увайсці ў акцыянерны капітал «Гомсельмаша» абмяркоўвалася на сустрэчы Лукашэнкі з прэзідэнтам Казахстана Касымам-Жамартам Такаевым, аднак да канкрэтыкі справа не дайшла.

Нагадаем, што за 2018 год «Гомсельмаш» паказаў 107,9 мільёна рублёў стратаў. Прыбытак прадпрыемства абрынуўся да 16,6 % - да 413,2 мільёна рублёў, а прыбытак ад рэалізацыі знізіўся на 38,4% - да 36,5 мільёна рублёў. Да пачатку 2019 года некампенсаваная страта «Гомсельмаша» склала 367,8 мільёна рублёў, а запазычанасць што да доўгатэрміновых крэдытаў і пазык дасягнула 778,2 мільёна рублёў, да кароткатэрміновых - 266,7 млн, колькасць работнікаў скарацілася на 186 чалавек.

«Гарызонт» ацанілі на 30 мільёнаў даляраў

Дзяржаве належыць 99,9% акцый «Гарызонта», і ўсе яны прадаюцца. Пакупнік павінен захаваць асноўны кірунак дзейнасці (вытворчасць спажывецкай электронікі, асвятлення, прамысловай электронікі і тэлевізійнай тэхнікі). Стартавы кошт продажу «Гарызонту» - не менш за 30 мільёнаў даляраў, менавіта такім вызначаны аб'ём інвестыцый у асноўны капітал у рамках супольнага інвестыцыйнага праекта. Адзначаецца, што гэта папярэдняя лічба, а канчатковая сума будзе ўдакладненая пры правядзенні перамоваў з патэнцыйным інвестарам.

Некаторыя прадпрыемствы дзяржава гатовая прадаць без усялякіх умоў

Да будучых пакупнікоў «Беллегпрампраекта», «Бабруйскага гарбарнага камбіната», завода «Прамсвідравод», Менскага «Прамтранспарту» і прадпрыемства «МенскГатунакНасенАродніна» дзяржава не выстаўляе ніякіх патрабаванняў. За набыццё «Мінскага эксперыментальна-фурнітурнага завода» ўладальнік павінен быць гатовы цягам трох гадоў фундаваць у яго не менш за 4 мільёны даляраў і стварыць 25 новых працоўных месцаў. 2 мільёны даляраў цягам 6 месяцаў з моманту куплі абавяжуць выдаткаваць інвестара-пакупніка ў «Баранавіцкі завод станкапрыладаў». Цікава, што цягам двух гадоў з дня ўкладання дамовы куплі-продажу будучы ўладальнік павінен гарантаваць, што ўзровень сярэднямесячнага заробку яго работнікаў будзе не ніжэйшы за ўзровень Берасцейскай вобласці. Прадаецца і ААТ «Купалінка». Гэта прадпрыемства знаходзіцца ў Салігорску і займаецца вытворчасцю верхняга адзення для дарослых і дзяцей, сподняй бялізны для мужчын, жанчын і дзяцей, а таксама пашывам трыкатажных вырабаў. Дарэчы, будучы пакупнік цягам трох гадоў павінен фундаваць ў прадпрыемства не менш за 10 мільёнаў рублёў, 5 з якіх - на мадэрнізацыю, 3 - на павелічэнне аб'ёму вытворчасці. Яшчэ 2 мільёны павінны пайсці на развіццё ўласнай тавараправоднай сеткі, маркетынгавыя мерапрыемствы.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках