29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія чыноўнікі марнуюць амаль cто мільёнаў даляраў на авіяпералёты

3
Расейскія чыноўнікі марнуюць амаль cто мільёнаў даляраў на авіяпералёты

«Трансперэнсі Інтэрнэшнл Расія» падлічыла выдаткі.

Расейскія міністры і іх падначаленыя масава лётаюць у камандзіроўкі бізнэс-класам за бюджэтны кошт, а некаторыя нават карыстаюцца прыватнай авіяцыяй, гаворыцца ў расследаванні антыкарупцыйнай арганізацыі «Транспэрэнсі Інтэрнэшнл Расія», матэрыялы якога апублікаваныя на яе сайце ў пятніцу, 21 лютага, піша dw.com.

Паводле інфармацыі арганізацыі, толькі міністр прамысловасці і гандлю РФ Дзяніс Мантураў за дзевяць месяцаў мінулага года, як мяркуецца, здзейсніў на прыватных самалётах 57 пералётаў, кошт якіх ацэньваецца больш чым на 3,1 млн даляраў.

Выдаткі на авіяпералёты федэральных дзяржслужбоўцаў з 2018 года перасягнулі 93 млн даляраў, ацэньвае газета «Ведомости», зыходзячы са звестак дзяржзакупаў. Прычым гэтыя звесткі заснаваныя толькі на закупках дзевяці міністэрстваў з 21, інфармацыя пра якія ёсць у адкрытым доступе.

Бізнэс-клас і прыватная авіяцыя

«Трансперансі» прааналізавала транспартныя выдаткі чатырох міністэрстваў, якія публікуюць падрабязную інфармацыю аб пералётах на партале дзяржзакупаў: Мінпрамторг, Мінфін, Мінкульт і цяпер скасаванае Міністэрства ў справах Паўночнага Каўказа.

«Адсотак квіткоў бізнэс-класа ў правераных органаў улады складае 60-80% ад агульных выдаткаў на пералёты», - гаворыцца ў расследаванні. Арганізацыя адзначае, што кошт квітка бізнэс-класа перавышае эканом у тры-восем і больш разоў. Пры гэтым бізнэсам лётаюць нават тыя чыноўнікі, якім па статусу прынята падарожнічаць у салоне эканом-класа.

У матэрыялах «Трансперансі» таксама паведамляецца, што ў кіраўніка Мінпрамторга Мантурава ў карыстанні ёсць цэлыя два прыватныя самалёты - Sukhoi Superjet 100 і Tу-204. Арганізацыя мяркуе, што міністр выкарыстоўвае іх не толькі ў службовых, але і ў асабістых мэтах. Некалькі разоў, паводле яе інфармацыі, самалёты прызямляліся ў Геленджыку, дзе ў сям'і Мантурава ёсць бізнэс і нерухомасць.

І Мантураў - не адзіны расейскі чыноўнік, які аддае перавагу прыватнай авіяцыі. У кастрычніку 2019 года прыватны самалёт Bombardier прывозіў на рабочую сустрэчу ў Варонеж намесніцу старшыні ўрада Таццяну Голікаву і экс-міністра адукацыі Міхаіла Кацюкова, гаворыцца ў расследаванні. У тым жа месяцы былы міністр спорту Павел Калабкоў наведаў на бізнэс-джэце Казань.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках