28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін праінфармаваў Савет бяспекі РФ аб выніках размовы з Лукашэнкам

9
Пуцін праінфармаваў Савет бяспекі РФ аб выніках размовы з Лукашэнкам
Фота: AFP

Таксама абмяркоўвалася сітуацыя ў Сірыі.

Уладзімір Пуцін абмеркаваў са сталымі членамі Савета бяспекі РФ вынікі сваёй тэлефоннай размовы з Лукашэнкам. Пра гэта піша РБК.

«Адбыўся абмен думкамі [з членамі Савета бяспекі] пра перспектывы далейшага развіцця расейска-беларускіх дачыненняў», - адзначаецца ў паведамленні. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы абмеркаваў з членамі Савета бяспекі сітуацыю вакол сірыйскага Ідлібу.

На нарадзе прысутнічалі прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін, намеснік старшыні Савета бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў, кіраўнік адміністрацыі Крамля Антон Вайн, сакратар Савета бяспекі Мікалай Патрушаў, кіраўнік МУС Уладзімір Калакольцаў, міністр абароны Сяргей Шайгу, кіраўнік СВР Сяргей Нарышкін, дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў і спецпрадстаўнік прэзідэнта ў пытаннях прыродаахоўнай дзейнасці, экалогіі і транспарту Сяргей Іваноў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках