20 красавiка 2024, Субота, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган ахарактарызаваў сітуацыю ў Ідлібе словам «вайна»

9
Эрдаган ахарактарызаваў сітуацыю ў Ідлібе словам «вайна»
РАДЖЭП ТАІП ЭРДАГАН
ФОТА: REUTERS/UMIT BEKTAS

Са слоў турэцкага кіраўніка, сітуацыя толькі абвастраецца.

Сітуацыю ў сірыйскай правінцыі Ідліб можна параўнаць з вайной. Пра гэта заявіў прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган, піша rbc.ru - са спасылкай на CNN Turk.

«Я магу ахарактарызаваць тое, што адбываецца там [у Ідлібе] проста цяпер, словам «вайна», - адзначыў ён.

Са слоў Эрдагана, былі забітыя амаль 150 сірыйскіх вайскоўцаў, знішчаныя 12 танкаў, тры бронемашыны, 14 гаўбіц, якія належаць войску Асада.

Раней, 20 лютага, стала вядома, што войскі сірыйскай апазіцыі пры падтрымцы турэцкай артылерыі пачалі новую аперацыю на паўднёвым усходзе ад Ідліба і прарвалі абарону сірыйскага войска пад Кмінасам і Найрабам.

Расейскія бамбавікі Су-24 ВКС нанеслі ўдар па пазіцыях пратурэцкіх баевікоў на просьбу сірыйскага камандавання, дазволіўшы сірыйскім войскам адбіць напад.

Эрдаган заявіў, што а 18:00 21 лютага ў яго адбудзецца тэлефонная размова з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, пасля якой Анкара вызначыцца з далейшымі дзеяннямі ў Ідлібе.

Сітуацыя абвастрылася пасля гібелі турэцкіх вайскоўцаў у Ідлібе праз артабстрэл урадавых войскаў Сірыі. У адказ Анкара збіла сірыйскі верталёт, знішчыла тры танкі і ліквідавала больш за 100 вайскоўцаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках