28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абласны суд пакінуў Алеся Круткіна за кратамі віцебскага ІЧУ

6
Абласны суд пакінуў Алеся Круткіна за кратамі віцебскага ІЧУ
АЛЕСЬ КРУТКІН

Для прыняцця пастановы суддзі Смаляковай спатрэбілася ўсяго дзве хвіліны.

21 лютага суддзя Віцебскага абласнога суда Ірына Смалякова разгледзела скаргу блогера і актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алеся Круткіна на пастанову суда Кастрычніцкага раёна, які прысудзіў яму 15 дзён арышту за налепку «Калгаснай дыктатуры баста!». Скарга засталася без задавальнення, паведамляе «Віцебская вясна».

12 лютага суд Кастрычніцкага раёна Віцебска (суддзя Ілля Сівец) прысудзіў Круткіну 15 дзён арышту, а актывістцы Наталлі Спірыдонавай 30 базавых велічынь штрафу - за налепку «Калгаснай дыктатуры баста!», якую яны размясцілі на будынку абласной пракуратуры. Іх дзеянні былі кваліфікаваныя як «несанкцыянаванае пікетаванне» (арт. 23:34. КоАП).

Разгляд скаргі ў Віцебскім абласным судзе адбыўся без удзелу самога актывіста - з ізалятара часовага ўтрымання на суд яго не прывезлі. Такім чынам, Алесь Круткін не меў магчымасці бараніць свае інтарэсы ў судовым пасяджэнні. Нагадаем, у ІЧУ ён быў змешчаны яшчэ 27 студзеня.

Суддзі Ірыне Смаляковай спатрэбілася ўсяго дзве хвіліны, каб разгледзець скаргу. Яна проста агучыла сваё рашэнне «пакінуць пастанову суда без змен, а скаргу - без задавальнення».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках