8 красавiка 2020, Серада, 5:44
Заставайся дома!
Рубрыкі

Як выглядаюць і каму належаць самыя дарагія маёнткі Менска

30
Як выглядаюць і каму належаць самыя дарагія маёнткі Менска
Фото: tut.by

Арэнда такога жылля абыдзецца на 10 тысячаў даляраў за месяц.

На рынку арэнды элітнай нерухомасці заўсёды знойдзецца нагода для ўражанняў: шыкоўныя інтэр'еры, басейны пад адкрытым небам, фантаны ў двары і, вядома ж, кошты. Партал tut.by выбраў некалькі самых цікавых і дарагіх маёнткаў у Менску і прыгарадзе, дзе ёсць на што паглядзець. Кошты і фота – у матэрыяле.

1. Веснінка: маёнтак сям'і сербскага забудоўніка

У прэстыжнай катэджнай забудове ў Веснінцы здаецца маёнтак, які належыць сям'і вядомага сербскага забудоўніка, які цяпер узводзіць жыллё ў Менску. Дом размешчаны ў завулку, дзе надзелы вылучаліся ў асноўным сілавікам – у патэнцыйных суседзях, напрыклад, будуць цяперашні кіраўнік КДБ і экс-міністр МУС.

Арэнда дома плошчай 600 квадратных метраў абыдзецца на 7 тысячаў даляраў за месяц. На іншым рэсурсе яго прапануюць на тысячу даляраў даражэй. «Жылая плошча дома ўключае ў сябе чатыры спальні, гасцёўню (76 м²), два кабінеты. Кожная спальня мае асобны санвузел і гардэроб», – гаворыцца ў аб'яве. У доме таксама ёсць саўна і трэнажорная зала.

2. Дразды: дом сям'і заснавальніка буйной беларускай кампаніі

У Драздах, дзе зямлю ўказам прэзідэнта вылучалі чыноўнікам і спартоўцам, можна зняць у арэнду маёнтак за 8,49 тысячы даляраў. Дом належыць сям'і заснавальніка буйной беларускай кампаніі. Аб'ект цікавы з пункту гледжання дызайну, асабліва месцаў адпачынку.

3. Ждановічы: адзін катэдж на траіх уласнікаў

Адна з самых дарагіх прапановаў на рынку арэнды – катэдж у Ждановічах. За магчымасць пражывання ў выдатным драўляным доме ў стылі шале трэба выкласці 10 тысячаў даляраў на месяц. Аб'ект у дзелевай уласнасці ў трох бізнэсмэнаў, два з іх – расейцы.

Двухузроўневы катэдж плошчай больш за 300 квадратных метраў быў пабудаваны з клеенага брусу. На першым узроўні размешчаныя тэраса, гасцёўня, кухня, сталоўня з камінам і выхадам на тэрасу, дроўная лазня, гардэроб, душ, два санвузлы, пральня, топка. На другім – чатыры спальні, некалькі санвузлоў і гардэробаў. Дарэчы, дом можна набыць за 1,5 мільёна даляраў.