18 красавiка 2024, Чацвер, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Дзядок: Беларуская мова ўжо стала модным трэндам

3
Арсень Дзядок: Беларуская мова ўжо стала модным трэндам

Новай уладзе не давядзецца прыкладаць асаблівых намаганняў, каб зрабіць яе яшчэ больш папулярнай.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і адзін з арганізатараў квіз «Дзень роднай мовы» Арсень Дзядок апавёў прэс-службе «Еўрапейскай Беларусі» пра конкурс, які прайшоў учора, і пра тое, якой павінна быць палітыка новых уладаў краіны ў дачыненні да беларускай мовы.

– Якія ўражанні ад мерапрыемства? Што запомнілася найбольш?

– Уражанні, вядома, самыя добрыя. Было шмат людзей, блізу 40 чалавек, не было вольных месцаў. Тыя, хто прыйшоў ужо пасля пачатку мерапрыемства, аб'ядноўваліся з іншымі камандамі, таму, што проста не хапала сталоў. Я нават не магу вылучыць нешта асаблівае. Самае галоўнае, што людзі, удзельнікі былі вельмі задаволеныя і гатовыя прыходзіць надалей.

Мы абавязкова будзем праводзіць падобныя сустрэчы і далей, запрашаць на іх студэнтаў, школьнікаў, абмяркоўваць важныя для краіны, і ў першую чаргу для моладзі, праблемы і ідэі.

– Мерапрыемства было прысвечана Дню роднай мовы. Як вярнуць папулярнасць беларускай мове?

– Думаю, што праблемаў з гэтым не будзе. Беларуская мова ў пэўным плане стала модным трэндам, і новай уладзе не давядзецца прыкладаць асаблівых намаганняў, каб зрабіць яе яшчэ больш папулярнай. Ужо сёння маладыя людзі разумеюць, што мова – аснова нацыі. Без яе не можа быць нічога, так што хочаш – не хочаш, а беларускую мову паважаць, шанаваць і ведаць павінен кожны грамадзянін краіны.

Што тычыцца папулярызацыі, то патрэбныя простыя крокі – такія, як перавод справаводства, укараненне беларускай мовы ў тыя сферы жыцця, дзе працуюць людзі, у першую чаргу ў адукацыю. Павінен быць адкрыты Нацыянальны ўніверсітэт, дзе ўзровень выкладання будзе адпавядаць еўрапейскаму. Патрэбныя якасныя цікавыя прадукты на беларускай мове – тэлеканалы, мастацкія фільмы, СМІ. Калі ты працуеш з роднай мовай, калі ты выходзіш на вуліцу і бачыш шыльды, рэкламу на беларускай – гэта спрыяе беларусізацыі. Я думаю, што праз гадоў дзесяць пасля такіх дзеянняў большасць беларусаў будзе размаўляць на роднай мове.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках