19 красавiка 2024, Пятніца, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыгімантас Морыцас: Літоўцы мяркуюць, што лепш вяртацца на радзіму з эміграцыі

3
Жыгімантас Морыцас: Літоўцы мяркуюць, што лепш вяртацца на радзіму з эміграцыі

У краіне ўвесь час з'яўляюцца новыя працоўныя месцы.

Выхад Вялікай Брытаніі з Еўрапейскага звязу выклікаў масу падзей. Так, напрыклад, усё больш літоўцаў цікавіцца магчымасцю вернуцца з Англіі ў Літву. Пра тое, ці справакуе «Брэксіт» масавы зыход літоўскіх эмігрантаў назад на радзіму і якія могуць быць наступствы для эканомікі Літвы, карэспандэнт сharter97.org пагутарыў з Жыгімонтасам Морыцасам, галоўным эканамістам банка «Люмінор».

– Якія могуць быць наступствы для літоўскай эканомікі, калі экс-эмігранты пачнуць масава вяртацца праз «Брэксіт» з Вялікай Брытаніі ў Літву?

– Перш за ўсё мне хацелася б звярнуць увагу на тое, што ў выніку «Брэксіту» не толькі вяртаюцца літоўцы-эмігранты, але і скарачаецца плынь літоўцаў, якія хочуць з'ехаць з Літвы.

Наколькі мне вядома, колькасць літоўскіх грамадзянаў, якія хочуць вярнуцца на Радзіму з эміграцыі, павялічваецца не толькі з Брытаніі. Людзі пачынаюць вяртацца і з іншых краінаў.

Вядома, каб гэты працэс стаў больш актыўным, эмігрантам трэба прапанаваць нешта, што магло б іх зацікавіць, дадаткова матываваць, каб вярнуцца на радзіму. Напрыклад, стварыць працоўныя месцы, дзякуючы якім вярнуўшыся ў Літву яны маглі б атрымліваць заробак не нашмат меншы за той, за які працавалі ў Англіі. Вельмі спадзяюся на тое, што ў найбліжэйшай будучыні баланс эміграцыі грамадзянаў Літвы зменіцца ў станоўчым кірунку – больш будзе вяртацца чым эміграваць.

– Урад Вялікай Брытаніі прапанаваў новы парадак эміграцыі – у краіну не будуць пускаць гастарбайтараў і працаўнікоў, якія не ведаюць ангельскую. Ці можа гэта паўплываць на тое, што паток гастарбайтараў накіруецца ў іншыя краіны ЕЗ, у тым ліку і ў Літву?

– Думаю, што гэта добры шанец для ўрада Літвы добра абдумаць, як праводзіць эміграцыйную палітыку. Пастанавіць, якіх эмігрантаў мы чакаем у Літве, каго хочам прыняць, а каму адмовіць.

Час, нарэшце, вызначыцца з тым, ці ёсць у нас даўгачасная стратэгія для прыёму эмігрантаў. Напрыклад, амаль 80% замежнікаў, якія атрымліваюць адукацыю ў літоўскіх універсітэтах, пасля яе атрымання з'язджаюць з краіны. Гэта не зусім добрая навіна.

– З якімі цяжкасцямі давядзецца сутыкнуцца ў Літве жыхарам Літвы, якія вяртаюцца з эміграцыі? Яны не ператворацца ў беспрацоўных і цяжар для эканомікі краіны?

– Не, не ператворацца. У Літве ўвесь час з'яўляюцца новыя працоўныя месцы, так што беспрацоўе ім не пагражае. Што ж тычыцца выклікаў – то перш за ўсё такім стане – інтэграцыя ў жыццё Літвы – як іх саміх, так і іх дзяцей. Бар'ерам, з якім ім давядзецца сутыкнуцца, стане бюракратыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках