28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як выглядаюць замежныя маёнткі ўкраінскіх мільярдэраў

17
Фотафакт: Як выглядаюць замежныя маёнткі ўкраінскіх мільярдэраў

Журналісты сабралі ўсю даступную інфармацыю.

У студзені 2020 года міжнародныя і ўкраінскія СМІ ўскалыхнула навіна пра продаж самага дарагога ў свеце маёнтка. Пакупніком выявілася кампанія SCM Holdings Limited Рыната Ахметава. Дом на Блакітным беразе ў курортным мястэчку Сен-Жан-Кап-Фэры абышоўся алігарху на $ 220 млн.

ЛОНДАНСКІ ДОМ РЫНАТА АХМЕТАВА

І гэта не самы буйны набытак украінскіх мільярдэраў за межамі краіны.

LIGA.net сабрала ўсю даступную інфармацыю пра геаграфію, кошт і гісторыю набыцця замежнай нерухомасці пяццю самымі багатымі людзьмі ва Украіне з маёмасцю большай за $ 1 млрд (спіс НВ / Dragon Capital).

ВІКТАР ПІНЧУК – ПЯЦЬ ВІЛАЎ ЗА АДЗІН ГОД

Лонданскі пентхауз у жылым комплексе One Hyde Park у 2011-м каштаваў Рынату Ахметаву роўна столькі сама, колькі і маёнтак на Блакітным беразе ў 2019-м. Пра набыццё лонданскага дома ўпершыню напісала брытанская газета The Financial Times.

Прэс-служба кампаніі СКМ Ахметава пацвердзіла, што ўгода адбылася ў 2007 годзе.

Пентхаус складаецца з дзвюх кватэраў агульнай плошчай 2300 метраў. Паводле звестак брытанскага выдання The Telegraph, у апартаментах устаноўленыя куленепрабівальныя вокны і абсталяванае сховішча.

РАСЕЙСКАЯ НЕРУХОМАСЦЬ ВАДЗІМА НАВІНСКАГА

Гаспадары апартаментаў у One Hyde Park могуць пажыццёва атрымліваць асалоду ад эксклюзіўнага сэрвісу абслугоўвання і кухні пяцізоркавага гатэля Mandarin Oriental, размешчанага паблізу.

ІГАР КАЛАМОЙСКІ І ВІЛА НА ЖЭНЕЎСКІМ ВОЗЕРЫ

Прэс-сакратарка Рыната Ахметава Ганна Церахава ў каментары LIGA.net адмовілася каментаваць спіс асабістых актываў бізнэсмэна і чальцоў ягонай сям'і. "Віла Les Cedres (Францыя) была набытая групай SCM, пра што мы паведамлялі. Такі набытак разглядаецца як фінансавая інвестыцыя, паколькі мэнэджмэнт SCM бачыць у ёй патэнцыял для росту. Такім чынам, будзе некарэктна адносіць гэты аб'ект нерухомасці да катэгорыі асабістая нерухомасць", – патлумачыла Церахава.

ГЕНАДЗЬ БАГАЛЮБАЎ І GRAND BUILDINGS НА ТРАФАЛЬГАРСКАЙ ПЛОШЧЫ

На самай справе афармленне нерухомасці на ўласную кампанію – звычайная практыка. Да прыкладу, гішпанская віла Пятра Парашэнкі таксама аформленая на кампанію Feruvita SL.

The Daily Mail паведамляла што ўтрыманне адной кватэры ў One Hyde Park абыходзіцца ягонаму ўладальніку на $ 100 000 за год.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках