Берасцейцы: Калі не мы, то хто? Народу патрэбныя нашы пратэсты
5- 22.02.2020, 14:42
- 8,033
Змагары з заводам АКБ апавялі, чаму яны кожны тыдзень выходзяць на плошчу.
Акцыі супраць акумулятарнага завода ў Берасці прадаўжаюцца. Ужо заўтра, 23 лютага, адбудзецца чарговая акцыя пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. «А 12-й гадзіне людзі збяруцца на плошчы Леніна і пройдуць да кінатэатра “Беларусь”», – апавялі «Радыё Рацыя» самі ўдзельнікі пратэстаў.
«Не спыняюцца пратэсты, таму што для народа гэта важна і патрэбна. Калі не мы, то хто»,
«Гэта прыклад для краіны – як можна і трэба змагацца і за сваё здароўе, і за свабоду, і за будучыню, і за здароўе дзяцей. Ніхто тут нікому не плаціць. Усе ходзяць за ідэю», – кажуць удзельнікі пратэстаў.