18 красавiка 2024, Чацвер, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебская блогерка – суддзі: Вы ўважаеце сябе вышэйшай за Канстытуцыю?

4
Віцебская блогерка – суддзі: Вы ўважаеце сябе вышэйшай за Канстытуцыю?

Алена Янушкоўская праігнаравала забарону на відэаздымку ў зале суда.

Віцебская блогерка праігнаравала забарону на відэаздымку ў зале суда, і гэта не мела ніякіх наступстваў. Алена Янушкоўская зрабіла відэазапісы шасці судовых разглядаў у Віцебскім абласным судзе паводле скаргаў удзельнікаў акцый у падтрымку незалежнасці Беларусі. У тым ліку і двух працэсаў паводле ўласных касацыйных скаргаў, паведамляе baj.by.

Блогерка, стваральніца відэаканалу «Сапраўдная Беларусь» Алена Янушкоўская пачала рабіць відэаздымку яшчэ ў фае будынка суда. А потым ўстанавіла тэлефон на штатыве ў зале – каля трыбуны для выступаў.

Суддзя Святлана Іванова спрабавала зрабіць ёй заўвагу, сказаўшы: «Я забараняю вам здымаць». «Вы ўважаеце сябе вышэйшай за Канстытуцыю?» – парыравала блогерка. Пытанне засталося без адказу, і Алена Янушкоўская бесперашкодна вяла здымкі, пакуль Святлана Іванова разбірала касацыйныя скаргі актывістаў.

«Ёсць Канстытуцыя, якая дазваляе грамадзянам збіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Суд – гэта публічнае месца, працэс адкрыты, прысутныя ў зале не былі супраць, таму я здымала. Публічнасць і галоснасць – гэта наша абарона. Не трэба баяцца і прыслухоўвацца да прыдуманых забаронаў. Я выкладу відэаролік, і хай усё бачаць, як праходзяць працэсы ў абласным судзе», – патлумачыла свой учынак блогерка.

Суддзя Ірына Смалякова, якая замяніла Святлану Іванову, абмежавалася толькі агульнай заўвагай пра неабходнасць падтрымання парадку ў зале судовых пасяджэнняў.

На відэазапіс патрапілі выступленні ўсіх актывістаў, якія хацелі абскардзіць штрафы, вынесеныя ім раённым судом паводле абвінавачвання ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. У тым ліку Таццяны Севярынец, яна абскардзіла штраф «за заклікі на несанкцыянаваную акцыю» – за аб'явы ў Facebook пра падзеі ў Віцебску 29 снежня 2019 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках