19 красавiка 2024, Пятніца, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Індыі знайшлі больш за тры тысячы тонаў золата

34
У Індыі знайшлі больш за тры тысячы тонаў золата

Знойдзенае золата ў пяць разоў перавышае залаты запас краіны.

Геолагі знайшлі ў Індыі запасы золата, якія ў 5 разоў перавышаюць залаты запас краіны, паведамляе ria.ru са спасылкай на выданне India Times.

Два залатыя руднікі з прыкладна 3,5 тысячы тонаў залатой руды выяўленыя ў акрузе Сонбхадра на ўсходзе штата Утар-Прадэш. Кошт знойдзенага золата ацэньваецца прыкладна на 12 трыльёнаў рупій.

Паводле звестак Сусветнай залатой рады, залаты запас Індыі складае 626 тонаў.

Калі гэтыя ацэнкі слушныя, Індыя выйдзе на другое месца ў аб'ёме залатых запасаў у свеце. Першае месца займаюць ЗША, дзе назапашаны самы вялікі залаты запас – 8133,5 тоны. У цяперашні час другое месца ў запасах золата займае Нямеччына – 3366 тонаў.

Праца ў пошуку запасаў золата ў Сонбхадре была пачатая Геалагічнай службай Індыі амаль два дзесяцігоддзі таму – у 1992–1993 гадах. Пра наяўнасць у рэгіёне радовішчаў золата ўпершыню было абвешчана яшчэ ў 2005 годзе.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках