21 верасня 2020, панядзелак, 4:03
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі абаранілі Грушаўскі сквер

2
Менчукі абаранілі Грушаўскі сквер

Скверу вернуць ранейшыя межы.

Пра гэта падчас прамой лініі заявіў старшыня Менгарвыканкама Анатоль Сівак.

- Грушаўскі сквер будзе адноўлены ў папярэдніх межах. Участак, закрануты з мэтай забудовы, будзе адноўлены. Пастанова будзе прынятая на маючым адбыцца пасяджэнні Менгарвыканкама, - цытуе БелТА словы Анатоля Сівака.

Ён сказаў гэта падчас тэлефоннай лініі ў адказ на зварот аднаго з менчукоў. Жыхар аднаго з дамоў па праспекце Дзяржынскага звярнуў увагу старшыні на тое, што пакуль пастанова аб захаванні сквера афіцыйна так і не прынятая, хоць улады запэўніваюць, што яго захаваюць.

Нагадаем, мясцовыя жыхары актыўна абаранялі сквер, частка якога магла быць страчаная праз будаўніцтва шматпавярховага дома. Пасля доўгай барацьбы справа дайшла да чыноўнікаў самага высокага ўзроўню. У выніку Лукашэнка прыняў пастанову аб захаванні сквера.