24 красавiка 2024, Серада, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выбарах у Іране лідзіруе апазіцыя прэзідэнта Раўхані

5
На выбарах у Іране лідзіруе апазіцыя прэзідэнта Раўхані
ХАСАН РАЎХАНІ
ФОТА: AFP

Канчатковыя вынікі чакаюцца 24 лютага.

На парламенцкіх выбарах у Іране лідзіруюць кансерватары і прыхільнікі жорсткага курсу. Паводле папярэдніх падлікаў інфармагенцтва Reuters, апублікаваных у суботу, 22 лютага, прадстаўнікі гэтых палітычных лагераў атрымаюць 83 з 290 месцаў у парламенце. Паводле папярэдніх падлікаў іранскага інфармагенцтва Fars, на аснове ўжо наяўных звестак, яны могуць разлічваць на 135 месцаў. Пры гэтым яшчэ 20 мандатаў дастануцца прыхільнікам курса рэформаў, якія падтрымліваюць дзейнага прэзідэнта Хасана Раўхані, а іншыя 28 месцаў - незалежным кандыдатам. Лёс астатніх месцаў пакуль невядомы, паведамляе DW.

Папярэднія вынікі сведчаць таксама пра перамогу праціўнікаў Раўхані ў сталіцы Тэгеране, дзе на 30 найбольш палітычна значных месцаў прэтэндавалі больш за 1300 кандыдатаў.

Больш за 7000 кандыдатаў на 290 мандатаў

Выбары ў парламент Ірана прайшлі напярэдадні. На 290 дэпутацкіх мандатаў прэтэндавалі больш за 7000 кандыдатаў, якія былі дапушчаныя Радай вартавых канстытуцыі. Пасля таго, як Рада адхіліла кандыдатуры 75 адсоткаў умераных кандыдатаў, якія падтрымліваюць прэзідэнта Раўхані, назіральнікі сталі казаць пра добрыя шанцы апазіцыйнага лагера.

Дэпутатаў аднапалатнага іранскага парламента выбіраюць на чатырохгадовы тэрмін. У буйных гарадах на падлік галасоў можа сысці да трох дзён. У сувязі з гэтым канчатковыя вынікі выбараў чакаюцца ў панядзелак, 24 лютага.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках