26 траўня 2020, aўторак, 21:40
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Стары, сыходзь!»

11
«Стары, сыходзь!»

У Казахстане прайшлі акцыі пратэсту

На мітынгах апазіцыі ў Казахстане затрымана больш за сотню чалавек. Выйсці на акцыі пратэсту ў розных гарадах краіны сваіх прыхільнікаў заклікалі дзве апазіцыйныя сілы Казахстана - новая Дэмакратычная партыя на чале з Жанбалатам Мамаем і рух «Дэмакратычны выбар» апазіцыянера Мухтара Аблязава. Улады раней адмовіліся ўзгадняць мітынгі, паведамляе svoboda.org.

Напярэдадні акцыі паліцэйскія затрымалі Жанбалата Мамая. Суд адправіў яго пад адміністрацыйны арышт на тры дні.

Сярод галоўных патрабаванняў пратэстоўцаў - спыніць рэпрэсіі і пераслед апазіцыянераў, а таксама вызваліць палітвязняў. Людзі скандавалі «Абудзіся, Казахстан», «Няхай Назарбаеў сыходзіць!» і «Стары, сыходзь!».

У Алма-Аце і Нурсултану ў месцах правядзення мітынгаў быў недаступны мабільны інтэрнэт. Журналісты не змаглі весці жывыя трансляцыі для сваіх выданняў.

Рух «Дэмакратычны выбар» на чале з Мухтар Аблязавым прызнаны ў Казахстане экстрэмісцкім з 2018 года. Дзясяткі чалавек прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці паводле абвінавачвання ва ўдзеле ў забароненым руху, некаторыя прысуджаныя да рэальных турэмных тэрмінаў. Усе акцыі «Дэмакратычнага выбару» улады Казахстана ўважаюць незаконнымі.