24 красавiка 2024, Серада, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі колькасць заражэнняў каронавірусам дасягнула паўсотні

10
У Італіі колькасць заражэнняў каронавірусам дасягнула паўсотні
Иллюстрационное фото

Ад каронавіруса ў Італіі памерлі ўжо два чалавекі.

На поўначы Італіі вірус Covid-19 выявілі ўжо ў 50 чалавек.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на агенцтва ANSA.

У Ламбардыі зафіксаваная найбольшая колькасць выпадкаў заражэння - 39. Акрамя таго, 11 чалавек заразіліся ў рэгіёне Венета.

Паведамляецца таксама пра аднаго пацыента з сімптомамі рэспіраторных захворванняў у цэнтральнай вобласці Умбрыя. Адзначаецца, што гэтага чалавека, які мог падхапіць вірус у Ламбардыі, ізалявалі.

Найгоршы стан цяпер у 38-гадовага пацыента ў мястэчку Каданьё ў Ламбардыі.

Як паведамлялася, ад каронавіруса ў Італіі памерлі два чалавекі - мужчына і жанчына, абодвум было больш за 70 гадоў.

Дзесяць муніцыпалітэтаў рэгіёну ізалявалі, 250 чалавек, якія кантактавалі з інфіцыраванымі, знаходзяцца ў каранціне. Улады горада Крэмона закрылі школы і забаранілі дэманстрацыі, мэр раіць людзям не выходзіць з дому.

У рэгіёне Венета ўлады распарадзіліся прыпыніць працу навучальных устаноў.

Улады Італіі сцвярджаюць, што прымаюць усе неабходныя меры для прадухілення распаўсюджвання віруса.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках