19 красавiка 2024, Пятніца, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі зноў падаражэе бензін

10
Заўтра ў Беларусі зноў падаражэе бензін

Гэта восьмае падаражанне сёлета.

З 23 лютага ў Беларусі раздробныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін вырастуць на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

- Ва ўмовах адмоўнай дынамікі курсу нацыянальнай валюты з 23 лютага на аўтазаправачных станцыях Рэспублікі Беларусь кошт аўтамабільнага паліва змяняецца на 1 капейку, - паінфармавалі ў «Белнафтахіме».

З 23 лютага кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 72 капейкі, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 82 капейкі, АІ-98-К5-Еўра - 2 рублі 4 капейкі, ДТ - 1 рубель 82 капейкі.

Гэта восьмае змяненне цэн аўтамабільнага паліва сёлета. Апошні раз цана паліва змянялася 16 лютага: дызель і бензіны падаражэлі на 1 капейку. Нагадаем, у 2019 годзе цэны на паліва мяняліся 28 разоў, годам раней - 27.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках