19 красавiка 2024, Пятніца, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган анансаваў саміт па Сірыі ў чатырохбаковым фармаце

5
Эрдаган анансаваў саміт па Сірыі ў чатырохбаковым фармаце

Перамовы могуць прайсці 5 сакавіка.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган анансаваў правядзенне 5 сакавіка саміту па Сірыі з удзелам канцлеркі ФРГ Ангелы Мэркель (Angela Merkel), прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і кіраўніка французскай дзяржавы Эмануэля Макрона. Адпаведную інфармацыю турэцкі лідар агучыў у суботу, 22 лютага, у Ізміры на захадзе краіны, паведамляе dw.com.

Са слоў Эрдагана, прадметам абмеркавання будзе сітуацыя ў правінцыі Ідліб на паўночным захадзе Сірыі, дзе турэцкія войскі і атрады сірыйскай апазіцыі раней пачалі скаардынаваную вайсковую аперацыю.

«Мы зноў сустрэнемся (з партнёрамі ў перамовах. - Рэд.) 5 сакавіка і абмяркуем гэту праблему», - абвясціў турэцкі лідар. «З Божай дапамогай мы дасягнем спрыяльнага выніку для нашай краіны і для нашых сірыйскіх братоў», - заявіў ён.

У пятніцу, 21 лютага, прэс-служба Елісейскага палаца распаўсюдзіла камюніке, у якім паведаміла пра тэлефонныя размовы, якія адбыліся ў Макрона, Мэркель і Эрдагана. Падчас размовы была выказаная «сумесная занепакоенасць катастрафічнай гуманітарнай сітуацыяй» у Ідлібе, а таксама «пагрозамі эскалацыі». У гэтай сувязі ўдзельнікі размовы палічылі неабходным у самыя кароткія тэрміны пагутарыць у «чатырохбаковым фармаце», які мае на ўвазе таксама прысутнасць прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Кантакты па лініі вайсковых ведамстваў РФ і Турцыі

У сваю чаргу ў прэс-службе Крамля 21 лютага паведамілі пра тэлефонныя перамовы Эрдагана і Пуціна. Прэзідэнты дзвюх краін «дамовіліся пра актывізацыю двухбаковых міжведамасных кансультацый па Ідліб» і пра працяг «кантактаў па лініі вайсковых ведамстваў». Магчымасць правядзення сумеснага саміту ў заяве прэс-службы не згадвалася.

Наступ на Нейраб

Турэцкія войскі і атрады сірыйскай апазіцыі 20 лютага распачалі наступ у раёне населенага пункта Нейраб (за 10 км на паўднёвы ўсход ад горада Ідліб), што ўтрымліваецца сірыйскім войскам. Паводле звестак расейскага боку, ён праводзіўся пры падтрымцы турэцкай артылерыі. «Пасля давядзення гэтай інфармацыі да турэцкага боку агонь іх артылерыі быў спынены», - паведамілі пазней у расейскім Цэнтры прымірэння варагуючых бакоў (ЦПВС).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках