8 красавiка 2020, Серада, 5:24
Заставайся дома!
Рубрыкі

«Тут працавалі сантэхнікі ад Бога»

13
«Тут працавалі сантэхнікі ад Бога»

Беларусы публікуюць самыя смешныя памылкі будаўнікоў.

Гэтая зіма паднесла арганізацыям эксплуатацыі, дарожнікам і будаўнікам непрыемны сюрпрыз - у іх не было шанцу нічога не рабіць і казаць, што рамонт цяпер немагчымы праз умовы надвор'я. Снегу няма - усе праблемы засталіся на відавоку, піша tut.by.

Менск, вуліца Адзінцова, прыпынак «Родная старонка». Пасля публікацыі на «Дошцы ганьбы» яго заасфальтавалі.

На дзвярах санвузла ў адной з гомельскіх крамаў мусіць вісець таблічка: «Тут працавалі сантэхнікі ад Бога».

«Ходнік» у Прылуках. Цяпер мы ведаем, як выглядаюць «казіныя сцежкі».

А дзе ў вас выключальнік? Ды вось жа ён, у дзірцы! І ён там не адзін. Фота даслаў наведвальнік офіса аднаго з будаўнічых трэстаў.

Аграгарадок Лясны каля крамы «Родны кут». Ходнік прасеў і заплыў пяском, а вось студні каналізацыі зробленыя былі на сумленне - растуць з дарожкі, як грыбы.

Менск, каля прадуктовай крамкі на Янкоўскага, 2А. Людзі пішуць, што раней тут быў невялікі ўчастак газона, а цяпер яго цалкам знішчылі аўто, што пад’язджаюць да крамы. Бруд і вада з лужыны распаўзаюцца на палову пешаходнай дарожкі, перашкаджаюць хадзіць, псуюць выгляд вуліцы і абутак пешаходаў.

Магілёў, завулак Кар'ерны. Штодзённы квэст на праходжанне паласы перашкод да двух дзіцячых садкоў і школы па лужынах і гразі.

Металічныя адбойнік на мосце ім. Шмырова праз раку Лучоса ў Віцебску. Нам пішуць, што часткі канструкцый праржавелі і пачалі адвальвацца ад свае апоры, навісаць над праезнай часткай.

Наведвальніка прыбіральні ў сталічнай краме «Радзівілаўскі» здзівіла размяшчэнне ўнітаза: «Незразумела, як на ім можна сядзець даросламу чалавеку».

Жыхары дамоў №143 і 149 па вуліцы Слабадской у Менску штодня пераадольваюць паласу перашкод, каб дайсці да транспарту або крам, а ў дажджлівыя дні гэта практычна немагчыма.

Менск, у лясным масіве паміж вуліцай Герасіменкі і МКАД. Нам пішуць, што пэўны час таму яго вырашылі акультурыць і схаваць смеццевыя кантэйнеры на спецыяльныя пляцоўкі. Але нешта пайшло не так, і ў выніку кантэйнеры стаяць асобна.

Так выглядае дваровая тэрыторыя насупраць дома па вуліцы Менскай, 26 у Менску - суцэльныя ямы, лужыны і гразь. Затое «ляжачы паліцэйскі» не патрэбны.

Такі прыпынак «Холадакамбінат» зрабілі для пасажыраў на вуліцы 1-й Палярнай ў Віцебску. Вядома, добра схавацца ад дажджу і снегу, толькі ногі прыйдзецца злёгку прамачыць.

Рэчыца, вуліца Міра, 4. Людзі скардзяцца на адсутнасць ходнікаў і вулічнага асвятлення на шляху да ясляў-саду №20. У непагадзь праехаць і прайсці тут вельмі праблематычна.

Дзяржынск, малады мікрараён Крыніцы. Летась тут акультурылі мясцовае возера. Але дарожкі да яго ляжаць пад вадой. Мясцовыя чакаюць, калі там з'явяцца каноэ для пераправы.

Менск, вуліца Грыбаедава, 1. У офісным будынку на другім паверсе ў калідоры вось так развязалі пытанне з трубой каналізацыі, што вытыркае з-пад пліткі. Глядзіце, як элегантна яе заладзілі.

Жлобін. Наведвальнікі дзіцячай паліклінікі гэтую брудную дарожку да пешаходнага пераходу ў бок цэнтра горада называюць «дарога жыцця».

Віцебск, вуліца Кірава. Жыхары кватэры на верхнім паверсе моцна здзівіліся, калі да іх у ванну з вентыляцыі правалілася птушаня голуба. Высвятляецца, на гарышчы часткова разбурылася вентшахта і ў ёй пасяліліся птушкі. Людзі пішуць, што супрацоўнікі мясцовага ЖЭУ развязалі праблему своеасабліва: проста заклалі вентшахты шыферам і блокамі.

Баранавічы, вуліца Савецкая, 144. У чацвёртым пад'ездзе мянялі свяцільні, але ў жыхароў прэтэнзіі да работнікаў: падчас прац са сцен адвалілася тынкоўка, і ніхто яе не аднавіў.

Менск, вуліца К. Лібкнехта, 55. Уладальнік кватэры на пятым паверсе даслаў фота вузла далучэння сушылкі ручніка да труб. У яго пытанне да спецыялістаў: ці ўсё яго сантэхнікі робяць правільна?

Светлагорск. Глядзіце, што робіцца ў пад'ездзе маласямейнага інтэрната аднаго з прадпрыемстваў горада. Шкада, што туды прэзідэнт не зазірнуў.

Карціна маслам: Магілёў, вуліца Гарбарная, XXI стагоддзе.

Менск, раён сучасных новабудоўляў. Зрабіць лесвіцу з пандусам, мабыць, занадта складана. Ходніка ў гэтым месцы таксама няма, усе дружна месяць гразь. Іншага праходу да крамкі і пошты няма.

Берасце, мікрараён Лагуна, аўтастаянка на вуліцы Луцкай, 65. Тут дамы новыя і аўтастаянка новая. Але традыцыі будаўніцтва тут беражліва берагуць і перадаюць з пакалення ў пакаленне. Звярніце ўвагу на краты ліўнёўкі: яны згодна з традыцыяй узвышаюцца над узроўнем лужыны.