23 красавiка 2024, aўторак, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што вядома пра застрэленага на паляванні бізнэсоўца з Докшыц

Што вядома пра застрэленага на паляванні бізнэсоўца з Докшыц
ВАЛЕРЫЙ ЯНЧАК

З'явіліся новыя факты.

Сёння, 23 лютага, у райцэнтры Докшыцы Віцебскай вобласці хаваюць бізнэсоўца Валерыя Янчака. Нагадаем, мужчына быў забіты сваім сябрам, старшынёй Докшыцкага райвыканкама Алегам Пінчуком, піша «Витебский курьер news».

Трагедыя адбылася ў пятніцу ў Гарадоцкім раёне на паляванні. У забітага бізнэсоўца засталіся трое непаўналетніх дзяцей ад папярэдняга шлюбу і цяжарная маладая жонка.

У райцэнтры гісторыя з паляваннем ужо абрастае чуткамі. Адны абмяркоўваюць, што старшыня райвыканкама затрыманы, другія схільныя меркаваць, што на волі.

Нагадаем, следчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 144 КК (прычыненне смерці праз неасцярожнасць). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Што вядома пра забітага Валерыя Янчака з Докшыц

1. Бізнэсовец нарадзіўся 31 кастрычніка 1982 года. Калі верыць яго профілю ў «Аднакласніках», мужчына скончыў Парафьяноўскую сярэднюю школу Докшыцкага раёна. Затым паступіў у Лепельскі гідрамеліярацыйны тэхнікум (Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж).

2. У Докшыцах з яго сямітысячным насельніцтвам Валерый Янчак лічыўся вядомым чалавекам. Як кажуць мясцовыя жыхары, гэта класічны прыклад чалавека, які, як той казаў, «выйшаў з народа»:

Валерый пачынаў як просты рабочы. У 2010 годзе адкрыў уласную будаўнічую фірму «ЯВГ-Сэрвіс».

3. У 2014 годзе бізнэсовец набыў будынак былой танцавальнай залы ў цэнтральным парку райцэнтра, што не выкарыстоўваўся, і адкрыў на яго месцы рэстарацыю «Сфера».

4. Больш за год таму бізнэсовец узяў у арэнду мясцовую гасцініцу і кавярню «Ачаг». Раней і кавярня, і гасцініца належалі камунальнай гаспадарцы горада. Адміністратарам комплексу стала яго былая жонка.

5. Увесну 2019 Валерыю Янчаку ва ўпраўленне аддалі гаспадарку ў вёсцы Замасточча. Калісьці тут быў паспяховы калгас. Цяпер прадпрыемствам кіруе родны брат бізнэсоўцаў - Андрэй Янчак.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках