23 красавiка 2024, aўторак, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, які кантынгент турэцкай арміі можа супрацьстаяць РФ у Сірыі

5
Стала вядома, які кантынгент турэцкай арміі можа супрацьстаяць РФ у Сірыі

Адлік часу ідзе на дні ці на гадзіны?

Кантынгент турэцкай арміі ў Сірыі за апошнія тыдні стаў адным з найбольш шматлікіх і значна пераўзыходзіць патэнцыял кааліцыйных сілаў, ВС РФ, іранскага кантынгенту і паводле некаторых паказнікаў нават не саступае Сірыйскай Арабскай Арміі Башара Асада, піша ваенны аглядальнік Аляксандр Каваленка для сайта sprotyv.info.

Так, усяго за два тыдні лютага Турцыя перакінула ў Сірыю больш за 2 200 адзінак бронетэхнікі розных тыпаў і прызначэння, уключаючы не толькі ББМ, але і САУ, РСЗА і, вядома ж, танкі.

На сёння у самой правінцыі Ідліб знаходзіцца больш за 100 адзінак танкаў М60Т і Leopard 2A4.

Разам з тым у спрэчных раёнах Сірыі ўжо дыслакаваныя больш за 15 тысячаў вайскоўцаў УС Турцыі, у тым ліку і прадстаўнікоў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння.

Пра многае гаворыць і той факт, што паводле апошніх звестак для патрэбаў турэцкай арміі ўладкоўваюцца новыя блокпасты. Сярод іншага гаворка ідзе пра аб'екты ў раёне стратэгічнай трасы М4.

Гэтак сама варта адзначыць, што пасля ўчорашняй калектыўнай заявы ЗША, Брытаніі і Нямеччыны, у ходзе пасяджэння Рады бяспекі ААН, з заклікам пакласці канец нападам ССА на назіральныя пункты УС Турцыі ў Ідлібе, турэцкая артылерыя, нібы атрымаўшы карт-бланш, пачала масаваную «прыстрэлку» ў раёнах дыслакацыі асадытаў.

У сваю чаргу пасля заявы кіраўніка Генштаба турэцкага войска, генерала арміі Яшара Гюлера пра адказ на напады назіральных пунктаў УС Турцыі, у гарадах Сармін і Серакіб былі заўважаныя штурмавыя групы турэцкіх войскаў.

Падобна на тое, адлік пайшоў. Пытанне толькі ў тым, на дні ці на гадзіны?

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках