25 красавiка 2024, Чацвер, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь – «лідарка» сярод краінаў былога СССР у абясцэньванні нацыянальнай валюты

14
Беларусь – «лідарка» сярод краінаў былога СССР у абясцэньванні нацыянальнай валюты

Найбольш моцныя грашовыя адзінкі – у краінаў Балтыі.

Афіцыйны курс даляра ў Беларусі 22–24 лютага знаходзіцца на гістарычным максімуме – 2,212 рубля. Без уліку дэнамінацый 1994 (1:10), 2000. (1:1.000) і 2016 (1:10.000) гадоў курс складае 221.200.000. У ступені абясцэнення нацыянальнай валюты да амерыканскага даляра за час пасля распаду СССР Беларусь застаецца лідаркай сярод краінаў – былых савецкіх рэспублік, сведчыць праведзены БелаПАН аналіз, паведамляюць naviny.by

У першую пяцёрку ўваходзяць таксама Узбекістан – 9.528.490, Туркменістан – 8.750.000, Грузія – 2.829.900 і Украіна – 2.447.770.

Далей ідуць: Таджыкістан – 969.500, Казахстан – 187.935, Арменія – 95.670, Азербайджан – 85.000, Расея – 64.301, Малдова – 17.772, Кыргызстан – 13.970.

Замыкаюць спіс дзяржавы Балтыі: Літва – 319,7, Эстонія – 144,9 і Латвія – 130,1.

Такім чынам, беларуская грашовая адзінка абясцэнілася ў адносінах да амерыканскага даляра ў 23,2 разу больш, чым валюта Узбекістана, у 25,3 разу – Грузіі, у 78,2 разу – Грузіі, у 90,4 разу – Украіны, у 228,2 разу – Таджыкістана, у 1.177 разу – Казахстана, у 2.312 разу – Арменіі, у 2.602 разу – Азербайджана, у 3.440 разу – Расеі, у 12.447 разу – Малдовы, у 15.834 разу – Кыргызстана, у 691.964 разу – Літвы, у 1.526. 992 разу – Эстоніі і ў 1.699.708 разу больш, чым грашовая адзінка Латвіі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках