19 красавiка 2024, Пятніца, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Захараў: Вельмі хочацца вярнуць Беларусь на Алімпіяду

7
Міхаіл Захараў: Вельмі хочацца вярнуць Беларусь на Алімпіяду
МІХАІЛ ЗАХАРАЎ

Галоўны трэнер зборнай Беларусі ў хакеі спадзяецца, што нацыянальная каманда пройдзе сіта адбору на Алімпіяду-2022.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі ў хакеі Міхаіл Захараў спадзяецца, што нацыянальная каманда пройдзе сіта адбору на Алімпіяду-2022, піша by.tribuna.com.

– Вядома, вельмі хочацца вярнуць Беларусь на Алімпіяду. Усе хочуць, – кажа Міхаіл Захараў. – Але памяць пра Ванкувер у мяне застанецца назаўсёды. Многія прызнавалі, што менавіта ў хакейным плане гэта былі найлепшыя Гульні ў гісторыі. На кожным матчы збіраўся поўны стадыён, невымоўная атмасфера, многія мясцовыя за нас хварэлі. Я здзіўляўся такой наведвальнасці вельмі моцна. Думаў, на матч з фінамі прыйшло шмат праз тое, што матч адкрыцця. Але потым і на швэдаў поўныя трыбуны. Думаў, з немцамі будзе спакайней, але не – зноў аншлаг! Гэты момант здзівіў, вядома. Ажыятаж неверагодны. Паўтарыць гэта хацелася б. Як ні сустрэнемся з Калюжным, мы ўвесь час успамінаем Алімпіяду.

– Ці будзеце пераглядаць той матч з немцамі?

– Пасля нашай размовы захацелася. У мяне ёсць запісы ўсіх тых гульняў. Будзе цікава перагледзець.

Дзве наступныя Алімпіяды прайшлі без Беларусі – нашы хакеісты саступалі ў фінальнай алімпійскай кваліфікацыі славенцам. У жніўні ў нас будзе новая спроба адабрацца на Гульні – трэба быць мацнейшымі за славакаў, аўстрыйцаў і палякаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках