29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Панамароў: Спецслужбы – аблічча палітычнага рэжыму Расеі

4
Леў Панамароў: Спецслужбы – аблічча палітычнага рэжыму Расеі
Леў Панамароў

У Расеі набірае абароты магутная кампанія салідарнасці.

У Расеі шырыцца кампанія ў падтрымку семярых асуджаных на доўгія тэрміны (ад 6 да 18 гадоў) паводле справы «Сеткі». У іх абарону акрамя праваабаронцаў ужо выступілі навукоўцы, настаўнікі, лекары, IT-спецыялісты, пісьменнікі і журналісты, кінематаграфісты, мультыплікатары, студэнты, мастакі, незалежныя кнігагандляры і кнігавыдаўцы, тэатральныя крытыкі, мастакі і галерысты. У шэрагу гарадоў прайшлі пікеты салідарнасці з асуджанымі, паведамляе «Голас Амерыкі».

Фігурантаў справы абвінавацілі ў арганізацыі дзейнасці тэрарыстычнай супольнасці або ўдзеле ў шэрагу іншых злачынстваў. Самі «сеткавікі» сваёй віны не прызнаюць і абвінавачваюць следчых ва ўжыванні катаванняў, пад якім яны былі вымушаныя сябе агаварыць.

Супраць суровага прысуду выказаліся многія вядомыя людзі, а таксама некаторыя палітыкі, якія ўваходзяць у склад цяперашняй Дзярждумы – сярод іншых старшыня партыі «Справядлівая Расея» Сяргей Міронаў і чалец фракцыі КП РФ Валерый Рашкін.

У Крамлі, паводле прызнання прэс-сакратара расейскага прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова, у курсе рэзананснага працэсу, але пакуль аддаюць перавагу дыстанцыявацца ад яго. На федэральнай тэлевізіі гэтую тэму таксама звычайна абыходзяць. Але напярэдадні на Першым канале ў навінавай перадачы, у прайм-тайм, фігурантам «Сеткі» быў прысвечаны цэлы сюжэт, сутнасць якога зводзіцца да апраўдання пазіцыі абвінавачвання.

Журналісты паразмаўлялі са старшынёй нацыянальнай грамадскай арганізацыі «За правы чалавека» Львом Панамаровым.

– Чым Вы тлумачыце такую высокую ступень салідарнасці з асуджанымі і якія, на Ваш погляд, перспектывы гэтай кампаніі?

– Сапраўды, гэтая кампанія беспрэцэдэнтная, і я веру, што ў яе добрыя перспектывы. На маёй памяці такое здараецца ўпершыню. Як правіла, у падобных кампаній ёсць канкрэтны арганізатар, які падлучае да працэсу ўсё новыя і новыя групы, але цяпер усё адбываецца спантанна. Нечакана цікавасць да праблемы выявілі нават некаторыя палітыкі. Хоць, можа, з улікам будучых выбараў у Дзярждуму гэта выглядае і не надта дзіўна. Так, з патрабаваннем правесці дадатковае расследаванне катаванняў (паводле справы «Сеткі») раптам выступіў Сяргей Міронаў, лідар «Справядлівай Расеі» – адной з відавочна праўладных партый, праўда, фармальна апазіцыйнай. Чаго Міронаў толькі не падтрымліваў – і акупацыю Крыма, і шмат чаго іншага. Але ў гэтым выпадку ягоная пазіцыя вартая павагі. А бачны прадстаўнік кампартыі Валерый Рашкін напісаў вельмі жорсткі тэкст у блогу «Эхо Москвы». Усё разам гэта дае надзею, што грамадства, нарэшце, прачнулася і будзе таксама энэргічна выступаць паводле іншых актуальных пунктах парадку дня – прынамсі, звязаных з бескантрольнай дзейнасцю Федэральнай службы бяспекі (ФСБ). Мабыць, людзі ўбачылі пагрозу для самога існавання грамадзянскай супольнасці ў краіне. Убачылі магчымасць вяртання да масавых рэпрэсіяў, якія былі ў сталінскі час.

– Спантаннасць гэтая, з аднаго боку, напэўна, добрая. Але ці не скончыцца без належнай падпіткі кампанія падтрымкі зняволеных толькі на публікацыях заклікаў?

– У гэтым ёсць праблема, я над гэтым думаю. Цяпер спантанна і як бы знізу фармуецца, як мне здаецца, рух супраціву. Супраціву, перш за ўсё, дзейнасці спецслужбаў. Усім зразумела, што спецслужбы – яркае аблічча палітычнага рэжыму Расеі. Я даўно ўжо кажу, што фактычна ўнутраная палітыка краіны вядзецца спецслужбамі, прычым бескантрольна. Нічога добрага з гэтага не атрымаецца. У спецслужбаў заўсёды пераважаюць уласныя інтарэсы, у тым ліку фінансавага і кар'ернага характару. Гэта вядзе да развалу краіны. Такая бескантрольнасць вельмі небяспечная. Таму разуменне гэтага прыходзіць да зусім розных сацыяльных стартаў і палітычных арганізацыяў. Каардынаваць гэта ў прынцыпе немагчыма. Але я хацеў бы, вядома, каб у ліберальным спектры паўстаў больш-менш скаардынаваны рух супраціву. Спадзяюся, што так і адбудзецца. Ва ўсякім выпадку я будуць гэтаму спрыяць наколькі змагу. Нам патрэбная кааліцыя за свабоду, дэмакратыю, за змяняльнасць улады.

– Вы верыце ў пазітыўныя змены ў Расеі?

– Вядома, ФСБ проста так не здасца. Яны таксама схамянуліся. Цяпер вельмі важны этап для сучаснай Расеі – ці здолеюць спецслужбы зламаць хрыбет грамадзянскай супольнасці? І надзвычай важна, што грамадства заварушылася. Прыменшыць значэнне гэтага факту было б няправільна. Спадзяюся, што рана ці позна гэта прывядзе да нейкіх зменаў, да пералому ва ўнутранай палітыцы краіны. Хоць і песімізму хапае. Але трэба рабіць сваю працу – глядзіш, што-небудзь ды атрымаецца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках