25 красавiка 2024, Чацвер, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прасвятленне прапагандыста Пуціна

25
Прасвятленне прапагандыста Пуціна

Спытайце яго, куды ён падзеў грошы.

Леанід Якубовіч – шоўмэн і сябра партыі "Адзіная Расея" з 2004 года, абурана паведаміў парталу "Тэлепраграма", што атрымлівае пенсію 23 тысячы расейскіх рублёў:

"Я, як і многія, з кім я размаўляў, не можам уцяміць, а што, уласна, адбываецца. Я працую з 1962 года. Працоўны стаж у мяне з 1961 года, і ўвесь гэты час дзяржава адымала ў мяне грошы. Па-мойму, 13 адсоткаў на пенсію. Ну і куды падзеліся мае грошы?"

Прачнуўся. Вось і спытайце свайго Пуціна, куды ён падзеў вашы грошы.

74-гадовы Леанід Якубовіч чалавек багаты. Таму наўрад ці яму такая важная ягоная пенсія. І ўсё ж пенсіянерам ён стаў не ўчора. Чаму толькі цяпер ён выказаўся пра нізкія пенсіі?

Больш за тое. Якубовіч быў даверанай асобай Пуціна на выбарах прэзідэнта ў 2012-м, і зусім нядаўна – у 2018-м годзе. Развесіўшы сівыя вусы, пачырванеўшы тварам, ён піхаў краіне Пуціна, сцвярджаў на апошніх выбарах, што няма Пуціну альтэрнатывы. Казаў, што Пуцін – гэта стабільнасць, якую ён падтрымлівае.

Цяпер Якубовіч здзіўляецца з нагоды пладоў стабільнасці – нізкіх пенсій. Але ён сам суўдзельнік атрыманага выніку. Як актыўны прапагандыст Пуціна.

Грошы пенсіянераў растрачаныя на захоплены Крым, на мільярдныя маёмасці сяброў Пуціна, на войны ва Украіне, Сірыі, Лівіі. На гонку ўзбраенняў. На арду "сілавікоў" і чыноўнікаў. На дзяржкампаніі і дзяржбанкі.

Усё гэта падтрымліваў "едрапенс" Якубовіч. І рабіў гэта напэўна з разуменнем, што за сваё шматгадовае знаходжанне на ТВ варта расплаціцца лаяльнасцю перад Пуціным. Пакуль кіраўніцтва крала, Якубовіч забаўляў. Ды і падтрымліваў наўпрост мафіёзную ўладу.

Так што не трэба цяпер крывадушных прасвятленняў і тупаватых пытанняў, пуцініст з поля цудаў.

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках