24 красавiка 2024, Серада, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масленіца 2020: калі пачынаецца і традыцыі святкавання на кожны дзень тыдня

Масленіца 2020: калі пачынаецца і традыцыі святкавання на кожны дзень тыдня

У 2020 годзе Масленіца бярэ пачатак 24 лютага і прадоўжыцца да 1 сакавіка ўключна.

Масленіца - гэта вясёлае народнае свята, якое доўжыцца сем дзён. Яно сімвалізуе праводзіны зімы і сустрэчу вясны. У 2020 годзе само свята выпадае на 1 сакавіка, а Масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага, піша apostrophe.ua.

Галоўная традыцыя свята - выпяканне бліноў. Паводле вераванняў нашых продкаў, блін - сімвал Сонца. Ён нават вонкава нагадвае яго сваёй формай і колерам.

Масленічны тыдзень дзеліцца на два перыяды: з панядзелка да серады - вузкая Масленіца, з чацвярга да нядзелі - шырокая Масленіца. У першыя тры дні можна займацца гаспадарчымі справамі, а з чацвярга ўсе працы спыняюцца. Цягам усяго перыяду нельга ўжываць алкаголь і адчуваць негатыўныя эмоцыі. А гасцей сустракаць трэба толькі ў прыбраным доме, інакш беспарадак суправаджацьме ўвесь год.

Кожны дзень Масленіцы напоўнены глыбокім сэнсам. У кожнага з іх ёсць свая назва і звычаі, якія прынята выконваць.

Панядзелак (24 лютага) - Сустрэча Масленіцы

У гэты дзень гаспадыні пачынаюць выпякаць бліны, якія абавязкова павінны пакаштаваць усе сямейнікі. Першы блін трэба аддаць жабраку, каб ён памянуў памерлых сваякоў. Моладзь вырабляе пудзіла з саломы, якое павінна прастаяць да апошняга дня свята, а таксама качае ледзяныя горкі і катаецца на санях. Але, паколькі, у 2020 годзе ва Украіне зіма выдалася без снегу, то апошнюю традыцыю можна не выконваць.

Аўторак (25 лютага) - Зайгрыш

У другі дзень Масленіцы ладзяцца, так званыя, агледзіны. Самотныя дзяўчаты і хлопцы прыбіраецца ў свае найлепшыя ўборы і ідуць шукаць сваю другую палову. Яны арганізоўваюць вясёлыя гулянні, дзе частуюць адзін аднаго блінамі. У гэты момант яны і прыглядаюць сабе пару.

Серада (26 лютага) - Ласуха

У сераду гаспадыні накрываюць смачны стол і запрашаюць да сябе дадому гасцей. Акрамя разнастайных бліноў на стале могуць стаяць і іншыя прысмакі, напрыклад, пірагі.

Чацвер (27 лютага) - Разгуляй

З чацвярга ўсе гаспадарчыя работы спыняюцца і надыходзіць вяселле. Гэты дзень прынята праводзіць з поўным размахам - ладзіць розныя фэсты з танцамі і песнямі, вадзіць карагоды, скакаць праз вогнішча і ладзіць кулачныя баі.

Пятніца (28 лютага) - Цешчыны вечары

У гэты дзень зяці запрашаюць у госці цешчу і частуюць блінамі ўласнага прыгатавання. Нашы продкі верылі, што калі прытрымлівацца гэтай традыцыі, то ў мужчыны з маці жонкі заўсёды будуць добрыя стасункі.

Субота (29 лютага) – Вячоркі залвіцы

У перадапошні дзень Масленіцы прынята запрашаць у госці сястру мужа (залвіцу) і іншых ягоных сваякоў. Маладая жонка частуе радню смачнымі і духмянымі блінамі, а таксама адорвае падарункамі. Мяркуецца, што гэта традыцыя - добрая нагода, каб пасябраваць са сваякамі мужа.

Нядзеля (1 сакавіка) - Даравальная нядзеля

У гэты дзень прынята прасіць прабачэння ў сваіх блізкіх і сяброў, а таксама самім дараваць. Вернікі ў гэты дзень ідуць у храм, каб пакаяцца ў сваіх грахах. Заканчваецца Масленіца спаленнем пудзіла, якое моладзь вырабляла ў першы дзень святочнага тыдня. Пакінуты ад яго попел развейваюць над палеткамі для багатага ўраджаю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках