31 сакавiка 2020, aўторак, 19:44
Народны карантын
Рубрыкі

Пётр Мюлер: На саміце што да бюджэту ЕЗ Польшча дасягнула сваіх мэтаў

3
Пётр Мюлер: На саміце што да бюджэту ЕЗ Польшча дасягнула сваіх мэтаў
ФОТА: RICCARDO PAREGGIANI

Чаканні краін ЕЗ падчас саміту аб бюджэце Еўразвязу на 2021-2027 гады былі розныя.

Прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер заявіў, што падчас саміту ЕЗ што да бюджэту Польшча дасягнула сваіх перамоўных мэтаў, паведамляе «Польскае радыё».

Двухдзённы бюджэтны саміт у Брусэлі, які праходзіў 20-21 лютага, скончыўся без падпісання канчатковага пагаднення. Але Польшча, са слоў Пятра Мюлера, у выніку перамоў не страціла.

«Павелічэнне сродкаў на сельскагаспадарчую палітыку, мы ўсё бліжэй да датацыйнага сярэдняга ўзроўню ў ЕЗ - на 2 млрд злотых больш у параўнанні з першаснымі прапановамі Еўракамісіі летась. На палітыку згуртавання вышэй за 10 млрд злотых, чым прапаноўвалася раней», - патлумачыў прэс-сакратар урада Польшчы.

На ацэнку дарадцы прэзідэнта Польшчы ў пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і кліматычнай палітыкі Паўлa Салэка, праект бюджэту, створанага ўжо падчас харвацкага старшынствам, не задавальняў краіны рэгіёну, якія ўваходзяць у групу палітыкі згуртавання, а таксама для Еўрапарламента.

Чаканні краін ЕЗ падчас саміту аб бюджэце Еўразвязу на 2021-2027 гады былі розныя. Група краін, якія пазіцыянуюць сябе як «эканомныя», выступала за бюджэт, меншы на 300 млрд еўраў у параўнанні з тым, што прапаноўвалі так званыя сябры згуртавання, да якіх належыць Польшча.

У пятніцу, 21 лютага, апошнюю кампрамісную прапанову ўнесла Еўракамісія, але сябры палітыкі згуртавання яе адхілілі з прычыны занадта вялікай колькасці скарачэнняў. Лідары краін-чальцоў ЕЗ вернуцца да тэмы бюджэту на чарговым саміце.