18 красавiка 2024, Чацвер, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз кітаянку, якая прыбыла з Менска, адчапілі вагон ад цягніка «Кіеў-Масква»

17
Праз кітаянку, якая прыбыла з Менска, адчапілі вагон ад цягніка «Кіеў-Масква»

Кітаянка выклікала перапалох у пасажыраў цягніка і памежнікаў.

Падазрэнне на каранавірус у грамадзянкі Кітая, якую знялі з цягніка «Кіеў-Масква» на мяжы з Расеяй, не пацвердзілася. Вагон, які адчапілі ад цягніка і ізалявалі на некалькі дзён, вярнулі ў Кіеў, правёўшы папярэднюю дэзінфекцыю, паведамляе «Радыё Свабода».

21 лютага ў цягніку «Кіеў-Масква» падчас мытнага і памежнага кантролю на чыгуначнай станцыі Суземка (РФ) была знойдзеная грамадзянка Кітая з сімптомамі рэспіраторнага захворвання. Яе тэрмінова шпіталізавалі ў Бранску, усіх астатніх пасажыраў, якія былі з ёй у вагоне, ізалявалі, вагон адчапілі ад цягніка. У вагоне быў 21 пасажыр, паведаміла дзяржаўная памежная служба Украіны.

Напярэдадні кітаянка прыбыла ва Украіну самалётам з Менска, падчас кантролю на мяжы стан яе здароўя трывогі не выклікаў. Аднак пазней, па дарозе з Кіева ў Маскву ў яе павысілася тэмпература, яна пачала чхаць у цягніку, выклікаўшы пярэпалах у пасажыраў і памежнікаў. Вагон адчапілі, пасажыраў накіравалі на абсервацыю. У выніку высветлілася, што ў кітаянкі каранавіруса няма, астатнія пасажыры здаровыя. Вагон вярнулі ва Украіну, кітаянка застаецца ў лякарні.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках