25 красавiка 2024, Чацвер, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску зламаўся расейскі «Супэрджэт»

24
У Менску зламаўся расейскі «Супэрджэт»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гэтую мадэль самалёта пераследуюць няўдачы.

Рэйс Менск-Масква выконвае расейская кампанія «Аэрафлот». Паводле раскладу самалёт меўся вылецець з Менска а 14:40. Але з тэхнічных прычын рэйс затрымліваецца, піша kp.by.

Паводле некаторых звестак у самалёта Sukhoi Superjet 100 не могуць зачыніцца дзверцы шасі. Спачатку рэйс адклалі на 21.00, але потым перанеслі на 22:40. Гэта значыць, што пасажыры правядуць у аэрапорце лішнія 8 гадзін.

Самалёт дастаткова новы, яму толькі 2 гады. Sukhoi Superjet распрацавалі ў Расеі, у эксплуатацыі самалёт знаходзіцца з 2011 года. Першапачаткова яго планавалі прадаваць у шмат якія краіны, аднак фактычна акрамя Расеі самалёт эксплуатуюць толькі ў Мэксіцы (25 самалётаў), у Тайландзе (3 самалёты) і ў Казахстане (1 самалёт). Нагадаем, гэтую мадэль самалёта пераследуюць няўдачы. У 2012 годзе падчас дэманстрацыйнага палёту ў Інданэзіі самалёт рэзнуўся ў гару - загінулі 45 чалавек. У траўні мінулага года была жорсткая пасадка ў Маскве, у выніку якой самалёт загарэўся. У страшным пажары загінуў 41 пасажыр. Таксама часта здараюцца больш дробныя паломы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках