19 красавiка 2024, Пятніца, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўднёвай Карэі імкліва распаўсюджваецца каронавірус

5
У Паўднёвай Карэі імкліва распаўсюджваецца каронавірус
ФОТА: REUTERS

Колькасць заражаных дасягнула 763 чалавек.

Колькасць заражаных каронавірусам COVID-19 у Паўднёвай Карэі вырасла на 161 да 763 чалавек, паведамляюць у панядзелак, 24 лютага, органы аховы здароўя гэтай краіны. Яшчэ два чалавекі памерлі ў выніку выкліканага вірусам цяжкага лёгачнага захворвання, агульная колькасць памерлых склала сем чалавек, паведамляе dw.com.

Паўднёвая Карэя ўжо заняла другое месца пасля Кітая паводле колькасці інфекцыяваных. Большасць выпадкаў зафіксаваныя ў раёне чацвёртага ў велічыні паўднёвакарэйскага горада Тэгу з насельніцтвам блізу 2,5 млн чалавек.

Галоўнай крыніцай распаўсюджвання вірусу лічыцца дзейная ў гэтым горадзе і ягоных ваколіцах хрысціянская секта "Сінчонджы". Мяркуецца, што першай заражанай была 61-гадовая верніца, якая прадаўжала ўдзельнічаць у духоўных сходах, нягледзячы на выяўленыя сімптомы захворвання. За мінулыя суткі сярод адэптаў гэтай секты выяўлена 129 выпадкаў інфекцыі COVID-19.

Сітуацыя ў Кітаі

У Кітаі ад наступстваў лёгачнага захворвання COVID-19 памерлі яшчэ 150 чалавек, паведамляюць органы аховы здароўя КНР. Зарэгістравана яшчэ 409 новых выпадкаў інфекцыявання. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння ў Кітаі дасягнула 77 152 чалавек, 2592 захварэлых памерлі.

Агульная колькасць інфекцыяваных каронавірусам COVID-19 па ўсім свеце на раніцу 24 лютага перавысіла 79 500 чалавек. Пры гэтым 25 000 чалавек ужо паправіліся.

Між тым улады 11-мільённага горада Уханя, адкуль распаўсюдзілася інфекцыя, паведамілі, што тым прыезджым, у каго не знайшлі вірус, дазволяць пакінуць каранцінную зону.

Вірус распаўсюджваецца ў Іране і Італіі

Раней, 23 лютага, паведамлялася, што праз выплеск каронавірусу зачынілі свае межы з Іранам Турцыя, Пакістан і Афганістан. Пра закрыццё іранска-армянскай мяжы на два тыдні, а таксама спыненне авіязносінаў паміж краінамі паведаміў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. Грузія ўвяла абмежаванні на авіязносіны з Іранам, дзе заражэнне каронавірусам зафіксаванае больш чым у 40 чалавек. Восем чалавек памерлі.

У Еўропе на першае месца ў распаўсюджванні каронавірусу выйшла Італія, дзе пацверджана блізу 160 выпадкаў, тры чалавекі памерлі, стан 26 крытычны. Выплеск закрануў у асноўным дзве італьянскія правінцыі Ламбардыю і Венета. Улады зачынілі 11 гарадоў. У Венецыі скасаваны карнавал.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках