19 красавiка 2024, Пятніца, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Карбалевіч пра «нафтавы кампраміс»: Канфлікты будуць прадаўжацца

6
Валер Карбалевіч пра «нафтавы кампраміс»: Канфлікты будуць прадаўжацца
ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ

Яны проста запраграмаваныя ў стасунках Масквы і Менска.

Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла ў пятніцу, што Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы з Аляксандрам Лукашэнкам апавёў пра гатоўнасць расейскага боку «кампенсаваць страты Беларусі ад зніжэння мытаў на расейскую нафту ў гэтым годзе (у адносінах да 2019 года), у рамках праведзенага ў Расеі падатковага манеўру, за кошт прыбытковасці (або прэміі) расейскіх нафтавых кампаній»

Ці азначае гэта канец звязанага з пастаўкамі ў Беларусь расейскіх энэргарэсурсаў супрацьстаяння паміж Менскам і Масквой?

– Мяркуючы з усяго, нейкія грошы Расея гатовая кампенсаваць, і гэта азначае пэўныя перамены ў пазіцыі Расеі, – адзначае палітолаг Валер Карбалевіч у каментары для «Заўтра тваёй краіны».

– З чым гэта можа быць звязана?

– Магчыма, з'явілася нейкая дамоўленасць з нагоды Мазырскага НПЗ, і Беларусь гатовая прадаць «Раснафце» нейкі пакет акцый. Відавочна гэта звязана з візітам старшыні рады дырэктараў гэтай кампаніі Ігара Сечына ў Менск. І на знак падзякі Расея гатовая кампенсаваць падвышэнне коштаў.

Другі варыянт – Расея спалохалася таго, што Лукашэнка паабяцаў забіраць частку з той нафты, якая цячэ праз нафтаправод «Дружба» ў Еўропу, і каб унікнуць скандалаў з еўрапейскімі спажыўцамі, пастанавіла пайсці насустрач.

Трэцяя версія ў тым, што расейскія кампаніі таксама нясуць страты праз доўгі карантын на пастаўкі нафты ў Беларусь. І таму пастанавілі, што танней заплаціць.

І, нарэшце, чацвёртая версія – праект прымусу да інтэграцыі і эканамічны шантаж былі патрэбныя Пуціну для таго, каб з дапамогай Саюзнай дзяржавы развязаць праблему 2024-га года. Паколькі цяпер гэтая праблема ўжо развязваецца іншым шляхам, з Канстытуцыяй Расеі, то адпала неабходнасць па-ранейшаму душыць Лукашэнку, і Расея пайшла на некаторыя саступкі.

– Падчас сустрэчы з амбасадарам Беларусі ў Расеі Уладзімірам Сямашкам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з улікам коштаў у Еўропе Беларусь павінна плаціць Расеі за газ блізу 90 даляраў за тысячу кубаметраў. Ці будзе Лукашэнка цяпер тарпедаваць і газавае пытанне?

– Як тарпедаваць, калі кантракт фактычна ўжо падпісаны? Праўда, там ёсць рознагалоссі ў кошце, але Сямашка і Мілер (кіраўнік «Газпрама» – рэд.) ужо падпісалі дакумент. Навошта пасля бойкі кулакамі махаць? А закрануў Лукашэнка гэтае пытанне для таго, каб чарговы раз паказаць, якая Расея дрэнная і што яна павінна Беларусі як зямля калгасу.

– Ці можна казаць пра канец беларуска-расейскага супрацьстаяння ў пытанні пастаўкі энэргарэсурсаў?

– Датычна газу пытанне больш-менш урэгуляванае, хоць там таксама ёсць рознагалоссі, што азначае кошта 127 даляраў за тысячу кубоў – гэта кошт на ўваходзе, з прэміяй або без прэмій? А датычна нафты – трэба пачакаць, пакуль усе заявы пяройдуць у форму канкрэтных падпісаных дакументаў. Таму я пакуль устрымаўся б ад сцвярджэнняў, што супрацьстаянне скончанае. Але бакі блізкія да кампрамісу.

– Якія спрэчныя пытанні застаюцца ў стасунках паміж дзвюма краінамі?

– Для развязання астатніх пытанняў і пошуку кампрамісаў ёсць час. Пытанне пра атамную станцыю (крэдыт на яе будаўніцтва і ягоную выплату, тэрміны і памеры) пакуль не развязанае, цяпер пра яго ідуць дыскусіі. Пытанне з нагоды дарожных картаў адсунутае ўбок, таму што пакуль яно не з'яўляецца актуальным. Пытанне доступу беларускай прадукцыі, асабліва харчовых тавараў на расейскі рынак – гэта вечная праблема, думаю, гэтыя канфлікты ніколі не скончацца. Канфлікты будуць прадаўжацца, яны проста запраграмаваныя ў стасунках дзвюх дзяржаваў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках